Валодша (; пачатак XII ст. — да 1180) — напэўна, князь ізяслаўльскі (2-я палова XII ст.).
На думку Фёдара Успенскага, імя Валодша магло быць як самастойным, так і памяншальнай формай імёнаў з пачаткам на аснову Валод-/Улад- (Волод-)Литвина, Успенский. С. 62, 133—134 прим. 77.. Самастойнае, напэўна, было б выпадкам вар’іравання асновы «-волод-» родавых імёнаў, як у сучаснай мове Слава→Слаўка ёсць формай ад усіх імёнаў з асновай -слав-/-слаў-Литвина, Успенский. С. 62, 133—134 прим. 77.. За памяншальную форму сведчыць гіпакарыстычны суфікс, вядомы, напрыклад, і ў выпадку Святаслаў→СвятошаЛитвина, Успенский. С. 62.. Утварэнне імя па бацьку ад памяншальнай формы (Володьша→Володьшичь) не супярэчыць тагачаснай практыцыЛитвина, Успенский. С. 132..
Упершыню згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1159 годам, калі разам з князем Брачыславам быў у Ізяслаўлі, названым для таго «отчынай», то бок бацькоўскім уладаннем. Паводле Васкрасенскага летапісу, у 1159 годзе менскія князі Глебавічы напалі на Ізяслаўль, Брачыслаў і Валодша трапілі ў палон, Брачыслаў быў закаваны ў жалеза. Летапіс не называе кім Валодша даводзіўся Брачыславу, але іх лічаць братамі. У 1160 годзе, падчас паходу полацкага князя Рагвалода-Васіля на Менск, Брачыслава і Валодшу вызвалілі.
У 1180 годзе ў паходзе на Друцк браў удзел князь Андрэй Валодшыч (), напэўна, сын Валодшы. У тым самым паходзе бралі ўдзел і пляменнік Андрэя Валодшыча — Ізяслаў. Такім чынам, Валодша меў прынамсі яшчэ аднаго сына, якім асобна крыніцамі не згаданы і імя яго не вядома. Таксама, апошнім у спісе ўдзельнікаў, пасля андрэева пляменніка Ізяслава, запісаны нейкі Васілька Брачыславіч, магчыма, стрыечны брат Андрэя Валодшыча.
На думку М. М. Карамзіна, М. П. Пагодзіна, П. М. Строева, А. М. Рапава, С. М. СалаўёваСоловьёв, 1988, С. 502, 503., М. БаўмгартэнаBaumgarten, 1927, C. 33, Табл. VIII. № 32. і іншых, князь Валодша быў сынам полацкага князя Васількі Святаславіча. Такая генеалогія не адпавядае сведчанню летапісу пра Ізяслаўль як «отчыну» Брачыслава, бо валоданне гэтым удзелам Васількам Святаславічам, ці прынамсі Святаславам Усяславічам, супярэчыць крыніцам. Такая неадпаведнасць у асноўным усведамляецца вышэйназванымі даследчыкамі. Ёсць і іншыя думкі, Мікола Ермаловіч атаясняў князя Валодшу з полацкім князем Вальдэмарам, згаданым у «Хроніцы Лівоніі» Генрыхам Латвійскім, але такое атаясненне храналагічна праблемнае, князь Вальдэмар вядомы з 1184 года, калі Валодша ўжо не жыў.
Літаратура
Катэгорыя:Князі ізяслаўльскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ў XII стагоддзі