Рэспубліканская партыя — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівала і ўхваляла палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленне.

8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды

Мэты Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь

Гісторыя Створана 12 сакавіка 1992 года. Дата рэгістрацыі — 25 мая 1994 года. Дата перарэгістрацыі — 30 верасня 1999 года. У 2006 годзе партыя налічвала 10.913 членаў.

12 чэрвеня 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасць.Мін’юст вынес пісьмовыя папярэджанні дзвюм партыям // БелаПАН

На парламенцкіх выбарах 2019 года партыя высунула 11 кандыдатаў, але ніхто з іх у парламент не патрапіў. За выбарамі назіралі 183 прадстаўніка партыі.

У студзені 2020 года член Цэнтральнага праўлення Андрэй Бажко і два шараговыя члены партыі абвясцілі яе кіраўніцтва нелегітымным і заявілі, што сярод яе членаў былі нябожчыкі.

Старшыні Уладзімір Якаўлевіч Белазор (1999 — 8 жніўня 2023), раней працаваў намеснікам начальніка Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Група партыі ў Facebook

Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі