Фі́ліп Мілтан Рот (; , Ньюарк (штат Нью-Джэрсі — , МанхэтэнУ ЗША памёр пісьменнік, уладальнік Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот, Радыё Свабода, 25-05-2018 ) — амерыканскі пісьменнік, аўтар больш за 25 раманаў, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).
Біяграфія Нарадзіўся 19 сакавіка 1933 года ў Ньюарку (штат Нью-Джэрсі) ў сям’і імігрантаў, яўрэяў з Галіцыі.
У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўніверсітэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкагскім універсітэце і займаўся рэцэнзаваннем кінафільмаў і тэлепраграм.
Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амерыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыццё». Яго першы зборнік апавяданняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амерыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зняты мастацкія фільмы.
Быў прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак не атрымаў яе.
У 2012 годзе абвясціў аб завяршэнні пісьменніцкай кар’еры. У інтэрв’ю французскаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненне і не напіша больш ні адной кнігі.
Памёр 23 мая 2018 года ў шпіталі Манхэтэна ад сардэчнай недастатковасці.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі Катэгорыя:Камандоры ордэна Ганаровага легіёна