Роберт Блох (; 5 красавіка 1917 — 23 верасня 1994) — амерыканскі -фантаст. З дзяцінства быў заўзятым прыхільнікам творчасці Г. Ф. Лаўкрафта, з якім некаторы час нават вёў ліставанне. Першае апавяданне «Lilies» апублікаваў у паўпрафесійным часопісе «Marvel Tales» у 1934 годзе. У 1935—1945 гадох апублікаваў болей за сотню аповедаў жахаў і фэнтэзі ў розных часопісах (у тым ліку і у суаўтарстве з Генры Катнэрам), некаторыя пад псеўданімам «Tarleton Fiske». У 1945 годзе ў якасці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэнні радыяшоў «Stay Tuned for Terror». Першая кніга — выданая ў Вялікабрытаніі брашура «Sea-Kissed» (зборнік, 1945). У 1945 годзе выдавецтва «Arkham House» выдала вялікі том аповедаў Блоха «The Opener of the Way». Аўтар «Псіха», у далейшым экранізаванага Альфрэдам Хічкакам.
Бібліяграфія
Раманы 1959 — «Псіхоз» (англ. Psycho) 1962 — «Кушэтка» (англ. The Couch)
1972 — «Царства ночы» (англ. Night World) 1974 — «Амерыканская готыка» (англ. American Gothic) 1982 — «Псіхоз 2» (англ. Psycho 2) 1990 — «Дом псіхапата» (англ. Psycho House) - Псіхоз 3
Апавяданні Дракула Вучань чарадзея Люблю бландынак Кашмар нумар чатыры Кветкавае паднашэньне Прыгожае — прыгожай Навекі ваш — Джэк Патрашыцель Цень маньяка Воўк у авечніку Пастка Янох
Спасылкі
Катэгорыя:Міфы Ктулху Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Х’юга