Групы інтарэсаў — аб’яднанне людзей з супольнымі рысамі, поглядамі або перакананнямі для правядзення ў жыццё або абароны сваіх зацікаўленасцяў. Групы ўзнікаюць на аснове ідэнтыфікацыі чалавека з прафесіяй, нацыяй, рэлігіяй, узростам і г.д. Яны могуць фармуляваць заявы, праграмы, прапановы, вызначаць сацыяльную практыку.

Віды Абмежаваная. Прадстаўляе вузкі інтарэс сваіх сяброў. Шматпраблемная. Праводзіць у жыццё зацікаўленасці, шырэйшыя за інтарэсы ўласна сваіх сяброў. Аднапраблемная (Адной праблемы). Узнікае ў адказ на спрэчнае грамадскае пытанне. Падтрымкі. Заснавана на грамадскіх пачатках, каб выказваць нерэчыўныя зацікаўленасці. Ціску. Мае за адзіную мэту ўплыў на ўрад.

Карысць ад удзелу 1. Рэчыўная: Узнагарода, заробак; Паслуга або зніжка на яе. 2. Духоўная: Далучанасць да людзей, узаемадзеянне з імі; Пачуццё адзінства і прыналежнасці; Пачуццё грамадскага сумлення; Вызначэнне або ўмацаванне разумення кірунку жыцця. 3. Грамадская: Становішча; Забавы; Блізасць; Дабрачыннасць (або дапамога).

Прызначэнне Уплыў на ўрад для дастатку сваіх сяброў. Крыніца звестак для урада. Прадстаўніцтва (або ўзрушэнне). Водгук на дзеянне ўрада. Дапамога ва ўзаконьванні дзяржаўнага ладу праз дзеянне ў яго рамках. Перашкода засяроджанню ўлады праз самастойнасць у сваім абсягу дзейнасці і спабор з іншымі зацікаўленымі згуртаваннямі. З прычыны ж зацікаўлення толькі асобнымі бакамі жыцця сваіх сяброў не імкнецца да ўсеабдымнага панавання над імі.

Дзейнасць Паведамленне патрабаванняў; Лабізм; Перакананне і грашовая ды перадвыбарчая падтрымка вылучэнца на пасаду; Страйк; Байкот; Зварот у судКанфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку / Уінтэр Герберт Р., Белоўз Томас Дж.; Навук. рэд. В. Маруцік; Пер. з англ. В. Маруціка. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 507 с. ISBN 985-458-074-1 — Старонкі 139—151, 161—169..

Літаратура Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006.

Спасылкі