Ара́бская мо́ва ( ) — мова цэнтральна-семіцкай галіны афразійскай моўнай сям’і, якая ў большасці выкарыстоўваецца ў краінах арабскага свету. Арабская мова ёсць макрамовай, ISO надае коды да 30 варыянтаў, у тым ліку — стандартызаванай формы, вядомай як або сярод носьбітаў Аль-Фусха (). Выкарыстоўвае арабскі алфавіт і пішацца справа-налева.

Носьбітамі арабскай мовы лічаць 373 млн чалавек, такім чынам, яна чацвёртая па колькасці носьбітаў у свеце. Акрамя гэтага, арабская — адна з афіцыйных моў ААН і мова набажэнства для 1,9 млрд мусульман ва ўсім свеце. На працягу гісторыі арабская паўплывала на многія мовы планеты, асабліва на тыя, што ўжываюцца ў краінах з рэлігійнай перавагай ісламу або былі захоплены мусульманамі.

Гісторыя Літаратурная арабская мова пачала складвацца ў IV—VI стст. у даісламскай паэзіі і ў VII ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (IX—XI стст.). З VI ст. арабская мова карыстаецца арабскім пісьмом.

Найстаражытнейшыя пісьмовыя помнікі арабскай мовы — самудскія, ліх’янскія і сафскія надпісы, зробленыя сабейскім пісьмом (V ст. да н.э. — IV ст. н.э.), немарскі, зроблены набацейскім пісьмом (IV ст.), зебедскі і харанскі надпісы, зробленыя арамейскім пісьмом, блізкім раннекуфічнаму арабскаму (VI ст.). Першы пісьмовы помнік класічнай арабскай мовы ў арабскай графіцы — Каран (сярэдзіна VII ст.).

Дыялекты Са старажытных часоў арабская мова адрознівалася дыялектнай разгалінаванасцю; племянныя дыялекты вядомыя з 6—7 стст., прычым у іх на аснове фанетычных асаблівасцей вылучаюцца заходнія і ўсходнія групы. Пазней на змену племянному чляненню прыходзіць сацыяльна-тэрытарыяльнае: дыялектам качэўнікаў проціпастаўляюцца дыялекты аселага насельніцтва (гарадскія і сельскія).

Сучасная размоўная арабская мова распадаецца на пяць груп дыялектаў, якія фактычна з’яўляюцца асобнымі мовамі: Усходняя (месапатамская) група Аравійская група Цэнтральнаарабская група Егіпецка-суданская група Паўночнаафрыканская (магрыбская) група дыялектаў

Таксама існуюць разнавіднасці арабскай мовы (дыялект маранітаў Кіпра, сярэднеазіяцкія дыялекты і інш.), якія не ўключаюцца ў гэтыя групы з-за іх ізаляванасці ад арабамоўнага свету.

Літаратурная мова — адзіная.

Фанетычны і марфалагічны строй сучасных арабскіх дыялектаў тыпалагічна адпавядае навейшай стадыі развіцця семіцкіх моў.

Пашыранасць Арабская мова мае афіцыйны статус у Алжыры, Бахрэйне, Джыбуці, Егіпце, Емене, Заходняй Сахары, Ізраілі, Іарданіі, Іраку, Іране, Катары, Каморскіх Астравах, Кувейце, Ліване, Лівіі, Марока, Маўрытаніі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Амане, Палесціне, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Судане, Тунісе, Чадзе, Эрытрэі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі ісламская канферэнцыя, Лізе арабскіх дзяржаў; статус нацыянальнай мовы ў Малі, Сенегале і Самалі.

Пісьменства

Арабская мова запісваецца арабскім алфавітам. На арабскай пішуць справа налева. Прычым у арабскай, у адрозненне ад моў з лацінскай ці кірылічнай графікай, няма вялікіх літар, таму імёны ўласныя пішуцца як любое іншае слова, таксама як і першае слова ў сказе.

Знакі прыпынку пішуцца ў перавернутым выглядзе, гэта значыць злева направа.

Замест падкрэслівання, курсіву або разрадкі арабы звычайна ўжываюць надкрэсліванне. Дробны перанос слова на іншы радок не дапускаецца; пустой прасторы ў радку ўнікаюць расцяжэннем літары. У скорапісе слова, якое не ўпісалася ў радок, заканчваецца паваротам уверхЮшманов Н. В. Грамматика литературного арабского языка, стр. 26..

Арабскія лічбы: 0123456789

Арабскі алфавіт: №Назва х̣арфаПерадаваемы гукНапісанне ў пазіцыіканцаваясярэдняяпачатковаяізаляваная1а́ліф—2бā’б3тā’т4cā’с5джӣмдж6xạ̄’х7хā’х8дāлд9зāлз10рā’р11зайнз12сīнс13шīнш14с̣āдс̣15д̣āдд̣16т̣ā’т̣17з̣ā’з̣18‘айн‘19г̣айнг̣20фā’ф21к̣āфк̣22кāфк23лāмл24мӣмм25нӯнн26хā’х27ўāўў / ӯ28йā’й / ӣ

Фанетыка і граматыка Фанетыка арабскай мовы багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з’яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань.

3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную характарыстыку слова: час, лад, трыванне і іншае.

Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі.

Крыніцы

Літаратура Белова А. Г. Арабский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990. — С. 41.

Юшманов Н. В. Грамматика литературного арабского языка. 3 изд. -- М., 1985.

Спасылкі

Арабская мова // Этналог

Катэгорыя:Арабы Катэгорыя:Мовы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Катэгорыя:Мовы Алжыра Катэгорыя:Мовы Амана Катэгорыя:Мовы Бахрэйна Катэгорыя:Мовы Джыбуці Катэгорыя:Мовы Егіпта Катэгорыя:Мовы Емена Катэгорыя:Мовы Ізраіля Катэгорыя:Мовы Іарданіі Катэгорыя:Мовы Ірака Катэгорыя:Мовы Ірана Катэгорыя:Мовы Катара Катэгорыя:Мовы Каморскіх Астравоў Катэгорыя:Мовы Кувейта Катэгорыя:Мовы Лівана Катэгорыя:Мовы Лівіі Катэгорыя:Мовы Малі Катэгорыя:Мовы Марока Катэгорыя:Мовы Маўрытаніі Катэгорыя:Мовы Палесціны Катэгорыя:Мовы Самалі Катэгорыя:Мовы Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:Мовы Сенегала Катэгорыя:Мовы Сірыі Катэгорыя:Мовы Судана Катэгорыя:Мовы Туніса Катэгорыя:Мовы Чада Катэгорыя:Мовы Эрытрэі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы