Bipes biporus — від паўзуноў з сямейства Bipedidae. Эндэмік Мексікі. Жыве на Каліфарнійскім паўвостраве.

Апісанне

Агульная даўжыня дасягае 15-23 см. Галава кароткая, закругленая з маленькімі вачыма. Цела мае чэрвепадобную форму, пакрыта дробнай, гладкай луской. Хвост кароткі, завостраны. Заднія канечнасці рэдукаваны. Пярэднія канечнасці кароткія, з 5 пальцамі, з доўгімі кіпцікамі. Язык раздвоены.

Любіць пясчаныя глебы, паўпустыні. Большую частку жыцця праводзіць пад зямлёй, рыючы свае хады і норы. На паверхні з'яўляецца пасля дажджу. Актыўны ноччу. Харчуецца насякомымі, галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.

Яйцакладны від. Самка ў ліпені адкладае 1-4 яйкі. Праз 2 месяцы з'яўляюцца маладыя асобіны.

Працягласць жыцця 1—2 гады.

Літаратура

Love, B. 2009. Die Vergessenen. Reptilia (Münster) 14 (4): 83-84

Катэгорыя:Амфізбены Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1817 годзе Катэгорыя:Паўзуны Паўночнай Амерыкі