Андрэй Нэстасэ (; нар. , Мындрэшць, Целянешцкі раён, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня партыі Платформа «Годнасць і праўда».
Біяграфія З 1992 па 1993 гг. вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Універсітэта Штэфана Вялікага ў Сучаве (Румынія). У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Яскага ўніверсітэтаCine organizază protestul din centrul Chişinăului? Liderii Platformei DA şi istoria organizaţiei Adevărul.md, 10 septembrie 2015. З 1997 па 2000 гг. працаваў пракурорам, а з 15 лістапада 2002 г. мае ліцэнзію адвакатаFiguri cunoscute ale protestelor de la Chişinău: Andrea Năstase Europa Liberă, 11.09.2015.
У пачатку 2015 г. разам з іншымі грамадскімі дзеячамі заснаваў Платформу «Годнасць і праўда»Liderii de opinii au lansat Платформа Civică Demnitate şi Adevăr «DA» ZdG, 24.02.2015.. Прымаў актыўны ўдзел у пратэстах 2015—2016 гг. У снежні 2015 г. разам з часткай членаў Платформы «Годнасць і праўда» далучыўся да Партыі «Народная сіла» (PFP)Платформа DA fuzionează cu Partidul Forţa Poporului Unimedia.info, 11 decembrie 2015, а на пазачарговым з’ездзе Партыі «Народная сіла» 13 снежня партыя была перайменавана ў Партыю «Платформа „Годнасць і праўда“», а Андрэй Нэстасе быў абраны старшынёй партыіAndrei Nastase, noul preşedinte al Partidului Politic Demnitate şi Adevărdin Republica Moldova, mediafax.ro.
У другім туры датэрміновых выбараў главы Кішынёва набраў 52,57 % галасоў выбаршчыкаў, апярэдзіўшы прадстаўніка прапрэзідэнцкай Партыі сацыялістаў Івана Чэбана (47,43 %). Вынікі выбараў былі скасаваныя з-за парушэнняў.
Катэгорыя:Палітыкі Малдовы