Чыгуначны транспарт

Чыгуначны транспарт у Марока абслугоўваецца нацыянальным аператарам ONCF ()Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — 559 с.: ил. (стр 225). З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у 2009 годзе 1003 км былі электрыфікаваны на пастаянным току (3 кВ). Шырыня каляіны складае 1435 мм. Лакаматыўны парк складаецца з цеплавозаў і электравозаў. У 2011 пачата рэалізацыя плана стварэння высакахуткасных чыгуначных магістраляўLe premier train à grande vitesse (TGV) en Afrique sera Marocain. Лінія Танжэр — Касабланка увасабляе сабой першы этап генеральнага плана хуткаснай чыгункі ONCF, згодна з якім да 2040 года будзе пабудавана больш за 1500 км новых чыгуначных ліній. Высакахуткасны цягнік TGV умяшчальнасцю 500 пасажыраў будзе перавозіць больш за 8 мільёнаў пасажыраў за год. У лістападзе 2018 быў адкрыты першы ўчастак: Танжэр — Кенітра. Магістралть стала першай хуткаснай чыгункай у Афрыцыhttps://frontnews.eu/news/ru/15231/%D0%92-%D0%9C%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BA%D0%BA%D0%BE-%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8E%D1%82-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B2%D1%8B%D0%B9-%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BD%D0%BE%D0%B9-%D0%BF%D0%BE%D0%B5%D0%B7%D0%B4-%D0%B2-%D0%90%D1%84%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%B5. Па стане на 2025 год паўднёвым канцавым пунктам па-ранейшаму з'яўляецца Кенітра, будуецца ўчастак да Рабата. Канцавым пунктам усяго праекта з'яўляецца горад Агадзір на поўдні Марока.

Аўтамабільны транспарт

Марока мае развітую сетку аўтадарог, адну з найлепшых у Афрыцы. Агульная працягласць аўтадарог на 1973 год складала звыш 51 тыс. км, з іх 21 тыс. — аўтадарогі з цвёрдым пакрыццёмБольшая Советская Энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 15. Ломбард — Мезитол. 1974. 632 стр., илл.; 29 л. илл. и карт. 1 карта-вкл..У 2010 працягласць аўтадарог складала 56 986 км, з іх 1416 км хайвеяў.https://web.archive.org/web/20110722165915/http://www.mtpnet.gov.ma/NR/rdonlyres/F213CFBA-C26A-48AC-A023-E6042E96CB39/1209/Routes_en_chiffres_2005.pdf У Марока пачынаюцца дарогі, якія ўваходзяць у трансафрыканскую сетку аўтамабільных дарог ().

Трубаправодны транспарт thumb|left|Boeing 737—400 кампаніі Atlas Blue У Марока дзейнічаюць нафта- і газаправоды мясцовага значэння.

Паветраны транспарт У Марока 27 аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорты з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных. У Марока працуюць некалькі буйных авіякампаній: Royal Air Maroc, Блакітны Атлас, Low-cost авіякампанія Рэгіянальныя авіялініі.

Марскі транспарт У Марока дзейнічаюць два буйных гандлёвых порта, Касабланка і Танжэр-Мед. Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.