Расточча (, ) — параўнальна вузкая ўзгорыстая града на захадзе Украіны (Львоўская вобласць) і ў паўднёва-усходняй Польшчы. Цягнецца ад Львова (на паўднёвым усходзе) да Тамашова, Шчабрэшына і Красніка на паўночным захадзе (Польшча).
Геаграфія Абсалютныя вышыні 240-397 м, пераважныя 320-370 м (некаторыя да 400 м). Шырыня пасмы 12-32 км, даўжыня каля 180 км. Ва Украіне цягнецца на 60 км ад Львова да горада Рава-Руская і ўкраінска-польскай мяжы. Расточча ўзвышаецца над прылеглымі раўнінамі (у межах Украіны) — Надсянскаю нізінай (на захадзе) і Надбужанскаю катлавінаю (на паўночным усходзе) — на 100-150 м. На тэрыторыі Польшчы на поўначы яно злучаецца з Холмскім і Люблінскім узвышшамі.
Дзеліцца Расточча на тры часткі: Заходняе, Цэнтральнае (размешчана ў межах Польшчы) і Усходняе (Украінскае Расточча).
Асобныя вяршыні Сярэдні Горб (395 м) Гостры Горб (350 м) Булава (397 м) Кубін (378 м) Беразнякі (378 м) Болтава Гара (360 м) Аўсяная Гара (387 м)
Дэмаграфія Паселішчы і шляхі размешчаны ўздоўж Расточча, вялікія гарады размешчаны там, дзе пераход праз Расточча лёгкі: Львоў, на паўночным усходзе — Жоўква, Рава-Руская, Бэлз, Тамашоў і іншыя, а на паўднёвым захадзе — Івана-Франкова, Няміраў, Білгарай і іншыя.
Паўночна-заходняе Расточча не з'яўляецца цалкам польскай этнічнай тэрыторыяй. Гэтая частка да 1946 г. ляжала на ўкраінска-польскім этнічным памежжы — Холмшчыне, а амаль усё паўднёва-ўсходняе Расточча і да гэтага часу з'яўляецца часткай ўкраінскай этнічнай тэрыторыі і ўваходзіць у склад Украіны.
Літаратура Львівська область. Історико-природничі нариси з краєзнавства. — Львів, 1994. — С. 22.
Катэгорыя:Галічына Катэгорыя:Узвышшы Польшчы Катэгорыя:Узвышшы Украіны