Во́жа () — рака ў Разанскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 103 км. Плошча вадазбору 1590 км². Пачынаецца са штучных сажалак каля пасёлка Камсамольскі Рыбнаўскага раёна. Працякае ўздоўж мяжы Разанскай вобласці. Упадае ў Аку вышэй па цячэнню ад горада Разань.

На рацэ горад Рыбнае.

Гістарычныя звесткі 11 жніўня 1378 года на рацэ адбылася бітва паміж рускім войскам Дзмітрыя Данскога і войскам Залатой Арды.

Літаратура

Во́жа // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ классик, 2001. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6. — ISBN 5-7905-0994-0. Т. 1. — С. 327. — ISBN 5-7905-0995-9.

Спасылкі Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі) Катэгорыя:Рэкі Разанскай вобласці