Ку́лтук — пасёлак гарадскога тыпу на поўдні Іркуцкай вобласці ў Слюдзянскім раёне, Расія. Размяшчэнне галоўнай управы Култуцкага мясцовага кіравання.

Геаграфія Самы заходні населены пункт на ўзбярэжжы Байкала. Размешчаны на паўднёва-заходнім ускрайку возера, на беразе заліва Култук, пры ўпадзенні рэчак Култучная і Мядлянка. Слова «култук» мае цюркскае паходжанне, якое пазначае «кут, тупік, заліў, губа», і, верагодна, як геаграфічны тэрмін, было прыўнесена рускімі землепраходцамі 17 стагоддзя пры засваенні Сібіры.

Гісторыя Култук — першае рускае паселішча на поўдні Байкала, заснаванае ў месцы качавога тунгускага роду кумкагіраў восенню 1647 года землепраходцамі Іванам Пахабавым, пры яго прасоўванні ад вусця Селенгі ў Тункінскую даліну, як астрог, хоць дакладнае яго месцазнаходжанне невядома і звесткі пра існаванне Култуцкага астрога супярэчлівыя і бедныя. На карце 1701 года Сямёна Рэмезава паселішча пазначана як Култушнае зімоўе, праз якое праходзіў шлях уздоўж Байкала і ў Тункуhttp://2002.vernadsky.info/raboty/h1/w02159.htm . У дакуменце 1744 года Култук згадваецца ўжо як вёска: «у вёсцы Култук пражывала тры жанчыны, тры мужчыны і дзевяць дзяцей». Насельніцтва

Інфраструктура Сярэдняя агульнаадукацыйная школа, участковая бальніца (маецца фельчар і два педыятры), Дом культуры, два дзіцячыя садкі, два паштовых аддзялення, аддзяленне Ашчадбанка.

Ураджэнцы Самым вядомым ураджэнцам з’яўляецца Сяргей Звераў — мадэльер і спявак.

Спасылкі

Фатаграфіі пгт Култук

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Слюдзянскага раёна