Зона 51 (), таксама вядомая як Watertown, Groom Lake і Homey Airport — сакрэтная амерыканская ваенная база, аддаленае падраздзяленне ваенна-паветранай базы Эдвардс (). Бягучая мэта яе функцыянавання публічна невядомая, аднак, грунтуючыся на гістарычных дадзеных, яна, хутчэй за ўсё, ажыццяўляе распрацоўку і выпрабаванні эксперыментальных самалётаў і сістэм узбраення (чорныя праекты).
Інтэнсіўная сакрэтнасць, якая акружае ваенную базу, зрабіла яе цэнтральным складнікам уфалагічных канцэпцый аб неапазнаных лятаючых аб’ектах (НЛА), дзясяткі гадоў падсілкоўваючы здагадкі прыхільнікаў самых розных «тэорый змоваў». Нягледзячы на тое, што база ніколі не абвяшчалася сакрэтнай, ўсе даследаванні і падзеі, якія адбываюцца на яе тэрыторыі з’яўляецца сакрэтнай або канфідэнцыйнай інфармацыяй (TS/SCI). У ліпені 2013 года пасля падачы запыту аб свабодзе інфармацыі (FOIA) ЦРУ ўпершыню публічна прызнала існаванне ваеннай базы, рассакрэціўшы дакументы, якія дэталізуюць яе гісторыю і мэту існавання.
Зона 51 знаходзіцца на поўдні штата Невада, на адлегласці 83 міль (134 км) на паўднёвы захад ад Лас-Вегаса, на паўднёвым беразе высмахлага салёнага возера Грум-Лэйк. Месца было набыта ВПС ЗША ў 1955 годзе, у асноўным для лётных выпрабаванняў самалёта Lockheed U-2. Вобласць вакол Зоны 51, уключаючы маленькі гарадок Рэйчэл на «Пазаземнай шашы», з’яўляецца папулярным турыстычным напрамкам.
Гл. таксама Тэорыя змовы
Зноскі
Літаратура
Rich, Ben R.; Janos, Leo (1994). Skunk Works: A personal memoir of my years at Lockheed. Boston: Little, Brown. Darlington, David (1998). Area 51: The Dreamland Chronicles. New York: Henry Holt. Patton, Phil (1998). Dreamland: Travels Inside the Secret World of Roswell and Area 51. New York: Villard / Random House Area 51 resources at the Federation of American Scientists. Lesley Stahl «Area 51 / Catch 22» 60 Minutes CBS Television 17 March 1996, a US TV news magazine's segment about the environmental lawsuit. Inside Area 51, an index of articles from the Las Vegas Review-Journal. Jacobsen, Annie (2011). «Area 51». New York, Little, Brown and Company. (hc)
Катэгорыя:Гарадскія легенды Катэгорыя:Ваенныя базы ЗША