Ігар Іванавіч Шувалаў (, нар. 4 студзеня 1967, Білібіна, Чукоцкая аўтаномная акруга, Магаданская вобласць, РСФСР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Старшыня дзяржаўнай карпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці» з 24 мая 2018 года.

Першы намеснік старшыні Урада РФ (з 12 мая 2008 па 18 мая 2018 года).

Раней быў: памочнікам прэзідэнта РФ Пуціна (2003—2008), старшынёй Расійскага фонду федэральнай маёмасці (1998—2000), намеснікам міністра дзяржаўнай маёмасці РФ (1998), старшынёй савета дырэктараў Саўкамфлоту да ліпеня 2010 года.

Кандыдат юрыдычных навук.

Узнагароды медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» .

Спасылкі Афіцыйны сайт Урада РФ

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя) Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:Кіраўнікі Апарата Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Міністры Расіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Казані Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа