thumb|300px|Неафіцыйны брэнд горада Мінска (). Think Minsk (даслоўна — , ; афіцыйна прадстаўлены рускамоўны варыянт — ) — распрацаваны брытанскім даследчым цэнтрам «INSTID» слоган сталіцы Беларусі, які па задумцы гарадскіх уладаў павінен прасоўвацца ў якасці неафіцыйнага брэнда Мінска перш за ўсё на рынку турыстычных паслуг. Падчас распрацоўкі быў створаны грамадскі савет, з боку бізнесу праект падтрымалі гатэль «Еўропа» і кампанія «Белавія». Асноўны пасыл атрыманнага слогана — «інтэлектуальны горад, які думае», з другога боку — спроба сумясціць падабенства прысутнасці літар i, n, k у абодвух словах.

Сутнасць вобраза Графічны знак Мінска ўяўляе сабой белы ўзор на блакітным фоне, размешчаны вакол слогана. Да распрацоўкі «твару» сталіцы былі прыцягнутыя валанцёры, студэнты, журналісты. Выступаючы ў 2012 годзе на форуме «Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць» прадстаўнік даследчага цэнтра «INSTID» Наташа Гранд агучыла вынікі праграмы «Брэнд Мінска» і прадставіла канчатковы варыянт. Па яе словах, стваральнікі брэнда шукалі адзіны колер і адзіную форму. У якасці формы выбралі лініі, якія павінны пазначаць працяг думкі. Па меркаванню распрацоўшчыкаў брэнда ключавой яго ідэяй з’яўляецца эфектыўнасць, у тым ліку рашэнняў, жыцця, арганізацыі, інфрастуктуры, асабістая эфектыўнасць. Для большай выразнасці таксама распрацоўваўся адмысловы «мінскі» шрыфт, шла праца над «мінскай» музыкай і сталічным водарам, які павінны выкарыстоўвацца ў сувенірнай прадукцыі, аб’ектах вулічнай інфраструктуры. Адзін з распрацоўшчыкаў брэнда Аляксандр Гранд анансаваў таксама стварэнне беларускамоўнага варыянту брэнда.

Рэакцыя грамадскасці Распрацоўка брэнда сталіцы абышлася ўладам горада ў 30000 даляраў. Вынік працы неадназначна сустрэты грамадствам перш за ўсё з-за невыразнасці вобраза і неарыгінальнасці ідэі. Слова «think» ўжо выкарыстаў у сваім ідэнтычным брэндзе горад Лондан. Акрамя гэтага слова «think» ужывалі ў розныя гады ў сваіх рэкламных слоганах такія кампаніі, як «IBM», «Apple», «Volkswagen» і іншыя. У адказ на крытыку распрацоўшчыкі кампаніі «INSTID» далі каментар: Пасля афіцыйнай прэзентацыі слогана сярод карыстальнікаў інтэрнэта разгарнулася кампанія па стварэнні «» на тэму брэнда. Паралельна з працэсам распрацоўкі вобраза брытанскай кампаніяй беларускімі журналістамі быў запушчаны грамадскі аматарскі конкурс на неафіцыйны лагатып Мінска.

Спасылкі

Think Minsk на Behance Think Minsk на Vimeo

Катэгорыя:Мінск