Мамука Бахтадзэ ( нар. , Тбілісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Грузіі з 20 чэрвеня 2018 года па 5 верасня 2019 года. З 13 лістапада 2017 па 13 чэрвеня 2018 — міністр фінансаў.

Біяграфія Мамука Бахтадзэ нарадзіўся 9 чэрвеня 1982 года ў Тбілісі. Скончыў факультэт мікраэканомікі і менеджменту Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру МДУ імя Ламаносава. Доктар тэхнічных навук.

На працягу чатырох гадоў узначальваў ЗАТ «Грузінская чыгунка». З 13 лістапада 2017 года займаў пасаду міністра фінансаў Грузіі. 13 чэрвеня 2018 прэм’ер-міністр Георгій Квірыкашвілі падаў у адстаўку. 14 чэрвеня на пасаду кіраўніка кабінета кіруючая партыя «Грузінская мара» прадставіла кандыдатуру Бахтадзэ. 20 чэрвеня дэпутаты парламента Грузіі на пазачарговым пасяджэнні ў Кутаісі зацвердзілі Бахтадзэ і прадстаўлены ім склад урада. Большасць членаў зацверджанага ўрада складаюць члены ранейшага кабінета міністраў.

Галоўнымі прыярытэтамі на пасадзе старшыні ўрада называў інвестыцыі ў адукацыю, а таксама еўраінтэграцыю, пабудову інавацыйнай эканомікі і мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.

Спасылкі Кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Грузіі названы Мамука Бахтадзэ Парламент Грузіі зацвердзіў урад краіны на чале з прэм’ер-міністрам Бахтадзэ

Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Міністры фінансаў Грузіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Грузіі