Codex Argenteus (), ці Сярэбраны кодэкс — рукапіс VI стагоддзя, які змяшчаў выкананы ў IV стагоддзі біскупам пераклад Бібліі на гоцкую мову. З 336 арыгінальных аркушаў захавалася 188, уключаючы шпаерскі фрагмент, выяўлены ў 1970 годзе. Частка рукапісу знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі бібліятэкі ў Упсале (Швецыя).
У 2011 годзе ЮНЕСКА ўключыла рукапіс у рэестр «Памяць свету»Сodex-argenteus-the-silver-bible, UNESCO Memory of the World Programm, 2011.
Гісторыя У той перыяд, калі Вульфіла працаваў над перакладам Бібліі, плямёны, якія цяпер лічацца гоцкімі, былі намінальнымі арыянамі, то-бок датычна асобы і прыроды Хрыста яны прытрымліваліся вучэння . Верагодна, «Сярэбраная Біблія» была напісана для остгоцкага караля Тэадорыха Вялікага альбо пры яго двары ў Равене, альбо ў даліне ракі По, альбо ў Брэшыі. Гэта была ўражальная кніга, напісаная залатым і сярэбраным чарнілам на высокаякасным тонкім пурпурным пергаменце з дэкаратыўна ўмацаванымі каштоўнымі камянямі. Пасля смерці Тэадорыха ў 526 годзе Сярэбраная Біблія не ўпамінаецца ў інвентарах ці кніжных спісах на працягу тысячагоддзя.
У XVI стагоддзі частка «Codex Argenteus» (187 з 336 арыгінальных пергаментных аркушаў) была выяўлена ў былым бенедыкцінскім (каля Эсэна ў Рэйнскай вобласці), адным з найбагацейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яна была перавезена ў бібліятэку імператара Рудольфа II ў ПразеUppsala University Library . Пасля 1648 годзе кодэкс як ваенны трафей трапіў у Стакгольм, у бібліятэку каралевы Крысціны. Пасля яе пераходу ў каталіцтва і адмаўлення ад прастола кніга ў 1654 была перавезена ў Нідэрланды разам з уласнасцю яе былога бібліятэкара . У 1660-я гады граф Магнус Габрыэль Дэлагардзі выкупіў яе для Упсальскага ўніверсітэта, у бібліятэцы якога кодэкс захоўваецца і цяпер.
Пра тое, куды знік кодэкс між VI і XVI стагоддзямі, а таксама пра лёс рэшты рукапісу, нічога невядома. Апошні, 336-ы аркуш быў выяўлены ў кастрычніку 1970 годзе ў Шпаеры (Германія), пры рэстаўрацыі капліцы .
Змест Евангелле ад Матфея: Мц. 5:15-48; 6:1-32; 7:12-29; 8:1-34; 9:1-38; 10:1,23-42; 11:1-25; 26:70-75; 27:1-19,42-66. Евангелле ад Іаана: 5:45-47; 6:1-71; 7:1-53; 8:12-59; 9:1-41; 10:1-42; 11:1-47; 12:1-49; 13:11-38; 14:1-31; 15:1-27; 16:1-33; 27:1-26; 28:1-40; 29:1-13. Евангелле ад Лукі 1:1-80; 2:2-52; 3:1-38; 4:1-44; 5:1-39; 6:1-49; 7:1-50; 8:1-56; 9:1-62; 10:1-30; 14:9-35; 15:1-32; 16:1-24; 17:3-37; 18:1-43; 19:1-48; 20:1-47. Евангелле ад Марка: 1:1-45; 2:1-28; 3:1-35; 4:1-41; 5:1-5; 5-43; 6:1-56; 7:1-37; 8:1-38; 9:1-50; 10:1-52; 11:1-33; 12:1-38; 13:16-29; 14:4-72; 15:1-47; 16:1-12 (+ 16:13-20).
Гл. таксама Гоцкая Біблія Codex Carolinus
Зноскі
Літаратура
Codex argenteus Upsalensis jussu Senatus Universitatis phototypice editus, Uppsala 1927.
Спасылкі
Старонка кодэкса на старонцы бібліятэкі Упсальскага ўніверсітэта Гоцкая Біблія на ВікіКрыніцах Гоцкая Біблія гоцкім пісьмом на ВікіКрыніцах
Катэгорыя:Пераклады Бібліі на гоцкую мову Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў Катэгорыя:Пурпурныя кодэксы Катэгорыя:Упсальскі ўніверсітэт Катэгорыя:Унцыяльныя рукапісы Новага Запавету Катэгорыя:Аб’екты рэестра Памяць свету Катэгорыя:Рукапісы VI стагоддзя