Мо́ма (, ) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Індыгірка (басейн Усходне-Сібірскага мора).

Даўжыня ракі 406 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 377 км ад вусця складае 13 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 0,41 км³/год. Выток ракі (зліццё рэк Ілін-Юрах і КіенгаНациональный природный парк «Момский» // Официальный информационный портар Республики Саха (Якутия) ) знаходзіцца на паўночных схілах хрыбта Улахан-Чыстай (сістэма хрыбта Чэрскага). Працякае рака ў шырокай (30—40 км) міжгорнай даліне і забалочанай упадзіне. Упадае ў Індыгірку за 1086 км ад яе вусцяРека Мома // Государственный водный реестр РФ. На рацэ вялікая колькасць парогаў. У даліне ракі ўтвараюцца вялікія наледзі. У сярэднім цячэнні ракі знаходзіцца Вялікая Момская наледзь (Улахан-Тарын), самая буйная ў Расіі, другая па велічыні ў свецеПриродный парк «Момский». На ўчастку наледзі рэчышча Момы разгаліноўваецца на рукавы, вышэй і ніжэй па цячэнню звілістае, з вымушанымі лукавінамі. Замярзае рака ў верасні — кастрычніку, вызваляецца да лёду ў маі — чэрвені.

Прытокі Момы: Ілін-Юрах, Кіенга, Куранах, Калгар, Хастах, Цірхцях, Кубалах, Буардах, Кутур, Дэлыгда, Тах, Матага-Эселях, Улахан-Тумул, Куранах, Бурус-Хаір, Эрэкіт (Эрыкіт), Сардыр, Хаірдах, Кіпчыстан-Цірэхцях і інш.

На рацэ знаходзяцца сёлы Сасыр і Хануу. У верхняй частцы басейна ракі знаходзіцца Прыродны парк «Момскі» (Аан Айылга).

Літаратура

Спасылкі Река Мома // Государственный водный реестр РФ Виноградова Н. Н. Мома // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Мома // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Национальный природный парк «Момский» // Официальный информационный портар Республики Саха (Якутия) Moma At Sasir // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора Катэгорыя:Усходняя Сібір