Ло́зьва () — рака ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, левы складнік ракі Таўда (басейн ракі Об).

Даўжыня ракі 637 км. Плошча вадазбору 17 800 км². Сярэдні расход вады за 187 км ад вусця складае 70 м³/с. Рака бярэ пачатак з возера ЛунтхусаптурСурков В. В. Лозьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» на хрыбце Паясны Камень на Паўночным Урале. Большая частка вадазбору знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці Заходне-Сібірскай нізіны. На працягу 30 км ад вытоку рака мае горны характар. Ніжэй па цячэнню (ад хрыбта Чарканур) рака набывае раўнінны характар, з павольным цячэннем і меандруючым рэчышчам. Пойма становіцца пераважна двухбаковай, балоцістай, са старыцамі. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на 328 км ад вусця (на 219 км, ад вусця да пасёлка ПонілРека Лозьва // Государственный водный реестр РФ).

Прытокі Лозьвы: Сульпа, Ахтыл, Ушма, Віцім-Ація, Віжай, Люльва, Сурпія, Малая Харпія, Вялікая Харпія, Карпія, Таліца (Паўночная Таліца), Вялікая Тата, Іўдзель, Нікіцінка, Паўночная Уньша, Уньша, Ваткуль, По́ніл, Арыя (Горная), Сіндзея, Тальма, Лікіна, Сінтурка і інш.

Літаратура

Спасылкі Река Лозьва // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Лозьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Lozva At Shaburovo // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша