Вадзім Уладзіміравіч Саранчукоў (нар.) — грамадскі дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФНамеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў . Старшыня гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гродзенскай рады БНФ. Вадзім Саранчукоў абраны старшынёй Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ.
Дзяцінства. Вучоба Нарадзіўся 19 красавіка 1980 года. Вучыўся ў школах у Гродне з 1987 па 1997 гады: № 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас у Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.
Дарослае жыццё Пасля заканчэння вучобы ў ВНУ пачаў грамадскую дзейнасць у ГА БНФ. Неаднаразова быў арыштаваны. Займаўся з 1998 года прадпрымальніцкай дзейнасцю. Зараз займаецца рамесніцкай дзейнасцю. Палітычнай дзейнасцю пачаў займацца з 1998 года.
Чарнобыльская аварыя В. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасць БНФ па пытанні Чарнобыльскай аварыі на АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазіцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захавання адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытанняў і прэтэнзійВадзім Саранчукоў: «Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая» .
Дзейнасць У Свіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшанаванні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафамВадзім Саранчукоў — чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расіяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасць завозу наркотыкаў і зброі на БеларусьВадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы. Выступае за развіццё малога памежнага руху паміж Беларуссю і суседнімі краінамі: Польшча, ЛітваКандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадскімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай..
Выбары 2015 года Удзельнічаў у выбарах кіраўніка Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:
— Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіранне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасавання толькі пацвярджае класічныя парушэнні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, не ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадства.
Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд В. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленнях у пачатку 2017 года. Яны былі выкліканыя падаткам на дармаедства. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за палітычную дзейнасць і абарону правоў простых людзей. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не даліРазгляд касацыйных скаргаў Мікалая Саляніка, Галіны Ламашэвіч і Вольгі Верамеенка прадоўжыцца. Дзяржаўныя СМІ Гродзенскай вобласці пачалі дзейнасць па прыніжэнні і высмейванні В. Саранчукова. Была паказана стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедстве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:
Незалежныя беларускія медыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкламу, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гродзенскае тэлебачанне. Бо калі фільм з’явіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся праз незалежныя медыя.
Пазней В. Саранчукоў пазваў у суд Гродзенскае тэлебачанне. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 года прадстаўнік тэлебачання Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае «кіно» ўся рэдакцыя тэлебачанняВадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме?.
100 гадоў БНР В. Саранчукоў прымаў удзел у святкаванні 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Гродна. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувенірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»Гродзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі .
Намеснік старшыні партыі БНФ З 30 верасня 2017 года займае пасаду намесніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 года Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі БНФМоцны, энергічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гродзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 года, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 года. Сойм большасцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытанні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56 % на 44 %), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідар, здольны захапляць і пераконваць моладзь.. У красавіку 2018 года В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі БНФ.
«На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сябраў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней».
Выбары 2020 года, эміграцыя, завочны прысуд У час паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе быў адным лідараў, якія выступалі перад жыхарамі Гродна на плошчы Леніна. Удзельнічаў у перамовах з прадстаўнікамі гарадскіх уладаў, сілавых структур і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Пасля здушэння пратэстаў выехаў за мяжу ў ліпені 2021 і пасяліўся ў Вільні.
З траўня 2021 года выконвае абавязкі старшыні Партыі БНФ, пакуль кіраўнік Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні.
У лістападзе 2023 была арыштаваная яго нерухомая маёмасць у Гродзенскім раёне. У лютым 2024 стала вядома, што ён аб’яўлены ў вышук у Беларусі і Расіі па крымінальнай справе.
У жніўні 2024 года Саранчукову завочна прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі і штраф за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»В.а. кіраўніка Партыі БНФ Саранчукоў завочна асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі.
Сям’я Жанаты. Мае трох дзяцей.
Веравызнанне Праваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Члены Партыі БНФ Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі