Заліў Крыжа () — частка Анадырскага заліва Берынгава мора каля паўднёвага ўзбярэжжа Чукоцкага паўвострава, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе Расіі.

Даўжыня заліва 102 км. Шырыня каля ўваходу 25 км, у цэнтральнай частцы — да 43 км. Глыбіні да 70 м. Прылівы вышынёй да 3 м. Узімку заліў замярзае.

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006.

Спасылкі Креста залив // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Чукоцкай аўтаномнай акругі