Інстытут Культуры () — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Грушаўка». Была канцавой станцыяй лініі да 7 лістапада 2012 годаОткрыты новые станции Минского метро, найпрацяглейшы час за ўсю гісторыю Мінскага метрапалітэна (28 гадоў). Шостая па загружанасці станцыя метро ў Мінску — у сярэднім ёй карыстаецца 47,4 тыс. чалавек за суткіЕжедневно услугами минского метро пользуются примерно 918 тыс. пассажиров.
Гісторыя Узведзена па праекце архітэктараў В. Іўлічава, В. Ачайкіна, Я. Леановіча, К. Эпштэйна, мастакоў В. Чайкі, С. Катовіча. Станцыя была адкрыта 29 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Пры праектаванні станцыю планавалі назваць «Маскоўскай» аднак да моманту адкрыцця Мінскага метро рашэнне было зменена і «Маскоўскай» назвалі станцыю ў процілеглым канцы лінііЗвязда.
Архітэктура У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення станцыі тэма гісторыі і росквіту культуры Савецкай Беларусі. Перонная зала перакрыта жалезабетонным скляпеннем, падзеленым дэкаратыўнымі тэматычнымі ўстаўкамі з літага шкла. Па восі скляпення размешчаны люстры з хрусталёвага шкла. Для аддзелкі пуцявых сцен і падлогі выкарыстаны паліраваны граніт. Малыя формы і сродкі інфармацыі ўсіх станцый выкананы паводле праекта архітэктараў М. Грыбава, А. Аксёнавай пры ўдзеле У. Сокала.
Мастак-манументаліст В. Чайка на абедзвюх пуцявых сценах выканаў па 12 паясоў з літага жоўтага, аранжавага і чырвонага шкла, якія называюцца «Гісторыя развіцця культуры Беларусі». На іх адлюстраваныя беларускія майстры за працай: ганчары, кавалі, дойліды, ткачы і іншыя.
Пуцявое развіццё і выхады За станцыяй знаходзіцца адваротны тупік і СЗГ у дэпо «Маскоўскае».
Выхады станцыі вядуць да пасадачных платформаў электрацягнікоў Аршанскага, Брэсцкага і Асіповіцкага кірункаў, галоўнага корпуса Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Іўлічава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валерыя Ачайкіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яўстафія Леановіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Карла Эпштэйна Катэгорыя:Творы Сцяпана Катовіча