«Новы Іерусалім» — беларускі хрысціянскі музычны гурт.

Гісторыя Касцяк гурта склаўся з Ігара Капылава і Вадзіма Калацэя ў 1985 годзе, падчас іх вучобы ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. Пасля службы ў войску хлопцы разам гралі ў гурце «Кондор», а ў 1990 годзе стварылі гурт «Catty Sark». Праз некаторы час да складу гурта далучыліся Аляксандр Манецкі, Аляксандр Патліс і Эльшад Бабаханаў.

У 1992 годзе ўдзельнікі гурта пазнаёміліся з пастарам маладой мінскай пратэстанцкай супольнасці Веніямінам Брухам і студэнтамі Уладзімірам Сокалам і Сандэем Адэладжа. Гэтая сустрэча падштурхнула музыкаў да заснавання хрысціянскага гурта. Назва «Новый Иерусалим» была прапанавана Канстанцінам Танхілевічам, тагачасным адміністратарам гурта. Назва паходзіць ад апісанага ў Бібліі нябеснага гораду, у якім не будзе войнаў, хваробаў і смутку, дзе будуць уладарыць радасць і любоў. Назва задаволіла ўсіх удзельнікаў і да таго ж адпавядала новым ідэалам.

Першы канцэрт пад назвай «Новый Иерусалим» адбыўся 17 мая 1992 года ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната Мінска. Гэтую дату музыкі і лічаць днём нараджэння гурта. Праз некалькі месяцаў да гурта далучыўся бас-гітарыст Ігар Сарокін.

Першы альбом пад назвай «Бог Святой» быў запісаны ў кастрычніку 1993 года падчас першага амерыканскага турнэ. Вярнуўшыся на Беларусь, «Новый Иерусалим» прыняў удзел у музычным праекце «Рок Айлэнд» на Беларускім тэлебачанні і атрымаў гран-пры праекта.

Увесну 1997 года, падчас чацвёртага амерыканскага турнэ, гурт зняў свой першы кліп на песню «Я знаю любовь», які восем тыдняў займаў першае месца ў хіт-парадзе Беларускага тэлебачання. Гэтая песня была прызнанай лепшай песняй года на штогадовым конкурсе «Рок-каранацыя». Толькі за гэты год гурт адыграў болей за 100 канцэртаў у Беларусі, ЗША, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Украіне, Расіі, Латвіі.

У 2001 годзе выйшаў першы англійскамоўны альбом гурта — зборнік лепшых песень з папярэдніх альбомаў. У 2003 годзе выдадзены чарговы англійскамоўны альбом «The Fragments of Heaven», што стаўся перакладам выдадзенага раней альбома «Неба осколки». У гэтым самым годзе зняты кліп на песню «Любовь в ладонях», які паставіў рэкорд па працягласці знаходжання на першым месцы тэлевізійнага хіт-парада, пратрымаўшыся на вяршыні «Скрыжаванняў Еўропы» трыццаць тры тыдні. А песня была прызнаная лепшай песняй года.

У канцы года гурт з новай песняй «Мелодия любви» прыняў удзел у адборачным конкурсе фестываля «Еўрабачанне-2005».

У верасні 2006 года гурт пакінуў саліст Аляксандр Патліс, які вырашыў займацца сольнай кар’ерай. У 2007 годзе разам з новым салістам Ігарам Капылавым запісаны альбом «Линии сердца»Novi Ierusalim (Новый Иерусалим) / Experty.by. У 2008 годзе Ігар Капылаў абвяшчае пра пераезд гурта ва Украіну з прычыны большых магчымасцяў для музычнай дзейнасці«Novi Ierusalim» теперь живет в Киеве / Experty.by. Аднак ужо праз год, 11 чэрвеня 2009 Ігар Капылаў таксама пакінуў гурт. Пасля сыходу вакаліста дзейнасць гурта прыпынілася, быў абвешчаны адкрыты конкурс на новых вакалістаў. Праз некалькі месяцаў з калектыва сыходзіць Вадзім Калацэй.

У 2010 годзе праца гурта адноўлена ў складзе Ігара Сарокіна, Аляксандра Манецкага і Эльшада Бабаханава, апошні стаў новым лідарам калектыва. З сыходам Капылава «Новый Иерусалим» зноў становіцца беларускім гуртом.

2012 год адзначыўся выхадам месіянскага альбома «Хатиква».«Новый Иерусалим» в Новом свете / www.dallastelegraph.com

У маі 2016 года Аляксандр Патліс вярнуўся у гурт, у гонар чаго быў дадзены канцэрт у Белдзяржфілармоніі.

Склад

Бягучы склад Ігар Сарокін — бас-гітара Эльшад Бабаханаў — гітара, спеў, перкусія Аляксандр Манецкі — ударныя Аляксандр Патліс (1992-2006, з 2016) — спеў

Былыя ўдзельнікі Вадзім Калацэй — клавішы Ігар Капылаў — гітара, спеў Юрый Рускевіч — гукарэжысёр Павел Малышкін (да 1996) — гукарэжысёр

Дыскаграфія

1993 — «Бог святой» 1995 — «Возвращайся домой» 1997 — «Ну что ты думаешь об этом?» 1999 — «Новый Иерусалим» 2001 — «The Best» (англ.) 2002 — «The Best» (рус.) 2002 — «Неба осколки» 2002 — «The Fragments of Heaven» (англ.) 2004 — «Время благоприятное» 2005 — «Я подарю тебе» 2007 — «Линии сердца» 2012 — «Хатиква»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Старонка гурта на Last.fm

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Украіны Катэгорыя:Хрысціянскія музычныя гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1992 годзе