Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная, у шлюбе Азарэ́нка (, , БССР — ) — беларуская дзіцячая пісьменніца.
Біяграфія
Нарадзілася 5 студзеня 1929 года ў Парэччы. Старэйшая дачка беларускага паэта Тодара Кляшторнага і Яніны Германовіч. Малодшыя сёстры — Весналіна і Мая. Хросным бацькам быў сябра сям’і Максім Лужанін.
Пасля арышту маці 28 лістапада 1937 годзе, некаторы час жыла ў бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі.
Вярнулася ў Беларусь, скончыла Каменскую сярэднюю школу, затым Лепельскае педагагічнае вучылішча (1954). Некалькі гадоў настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала малодшым сёстрамАнатоль Вярцінскі Спачыла Тадзіяна Клякшторная // «Новы Час» № 12 (235) — «Літаратурная Беларусь» № 3 (55). — С. 22 (14).. У 1953 годзе выйшла замуж. У 1954 годзе з мужам з’ехала з Беларусі, працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Ленінградзе, балтыйскіх рэспубліках СССР і іншых гарадах.
У 1967 годзе вярнулася ў Беларусь. Працавала ў Лепелі настаўніцай, потым выхавальніцай у дзіцячым садку. Каля 1971 года пераехала ў Віцебск. Была сяброўкай літаратурнага аб’яднання пры газеце «Віцебскі рабочы».
У 2000 годзе стварыла ў Віцебску дзіцячы літаратурна-творчы гурток «Паэтычная сцяжынка» пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.
Разам з сястрой Маяй намагалася ўшанаваць памяць і папулярызаваць творчасць бацькі. У 2003 годзе Тадзіяна і Мая адкрылі музей на радзіме бацькі — у Камені Лепельскага раёна. У 2008 годзе Тадзіяна была на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў Камені.
Мела двух сыноў і дачку.
Памёрла 2 сакавіка 2011 года.
Творчасць Вершы пачала пісаць ў педвучылішчы, тэматыка разнастайная, але піша пераважна для дзяцей.
Дэбютавала ў 1970 годзе ў Лепельскай раённай газеце «Ленінскі сцяг». Друкавалася ў абласной газеце «Віцебскі рабочы», з 1972 — у рэспубліканскіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Настаўніцкая газета» і часопісах «Сялянка», «Родная прырода», «Вясёлка» і іншых. Творы падпісвала прозвішчам па нараджэнні.
Аўтарка зборнікаў вершаў: «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982), «Ветлівыя словы» (1991), «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991).
Укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).
Крыніцы
Літаратура
Кляшторная Тадзіана Тадораўна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 582. Кляшторная Т. Белыя Курапаты / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2003. — 11 сак. — С. 2. Кляшторная Т. Вяртанне / Т. Кляшторная // Віцебскі рабочы. — 1997. — 11 сак. — С. 4. Кляшторная Т. Паездка ў Парэчча / Т. Кляшторная // Лепельскі край. — 2005. — 3 мая. — С. 3. Писаренко Н. Дочь за отца / Н. Писаренко // Віцьбічы=Витьбичи. — 2010. — 20 февр. — С. 7.
Спасылкі Тадзіяна Кляшторная на Vershy.ru Тадзіяна Кляшторная на Vyaselka.ru
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Тодар Кляшторны Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі