Іван Беразун (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. 5 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцу матча з «Мінскам» (1:0). У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу».
У снежні 2018 года стала вядома, што «Віцебск» не разлічвае на паўабаронцу. У сезоне 2019 зноў далучыўся да «Оршы». Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе аршанцаў.
У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым падпісаў новае пагадненне з «Оршай». У сезоне 2021 выступаў за дубль «Віцебска», а ў пачатку 2022 года зноў стаў іграком «Оршы». У сезоне 2022 рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Оршу».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Віцебск 25 1 2016 дубль Віцебск 24 1 2017 дубль Віцебск 23 3 2018 (1) Д1 Віцебск 1 0 2018 (2) Д2 Орша 11 0 2019 Д2 Орша 25 1 2020 Д2 Орша 18 0 2021 дубль Віцебск 12 0 2022 Д2 Орша 20 0 2023 Д2 Орша 28 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша