Уладзіслаў Дмахоўскі (, ; 1838 ці 1841, Вільня — , Беняконі, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь) — мастак, чыя творчая дзейнасць звязана з культурным жыццём Літвы, Польшчы і Беларусі.

Біяграфія Сын Вікенція Дмахоўскага. Вучыўся мастацкай справе ў Вільні, у 1857—1862 гадах жыў у Парыжы. У 1862 годзе вярнуўся ў Літву. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што быў высланы. З 1866 года пасяліўся ў Варшаве. Ілюстраваў часопісы «», «Tygodnik ilustrowany», «». З 1872 года выкладаў маляванне ў . З 1873 года выкладаў у Чэнстахове. З 1884 года жыў у Нагародавічах, Беняконях.

Творчасць

Прымаў удзел у выстаўках у Варшаве, Кракаве, Любліне. Гумарыстычныя вобразы бытавых кампазіцый і палявання пісаў акварэллю і алейнымі фарбамі. У 1877 годзе ў Варшаве быў выпушчаны альбом з яго малюнкамі краявідаў Чэнстахова і . Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl..

Літаратура . Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Дмахоўскія