Бі́тва пры Віторыа-Вене́та (25 кастрычніка — 3 лістапада 1918 года) — наступальная аперацыя войскаў Антанты ў Першай сусветнай вайне на Італьянскім фронце на рацэ П’явэ.

Перад наступам Да пачатку наступу аўстра-венгерскія войскі практычна страцілі баяздольнасць. Фронт пакінулі венгерскія дывізіі, чэшскія і харвацкія часці спынілі барацьбу. Аўстра-Венгерская імперыя развальвалася: 26 верасня Чэхаславацкі нацыянальны савет у Парыжы абвясціў стварэнне чэхаславацкай дзяржавы на чале з Томашам Масарыкам, 4 кастрычніка ў Заграбе сфармаваўся Нацыянальны савет харватаў, сербаў і славенцаў, 21 кастрычніка 1918 года нямецкамоўныя дэпутаты рэйхсрата абвясцілі сябе Часовым нацыянальным сходам нямецкай Аўстрыі, а праз тыдзень, 30 кастрычніка, абвясцілі яе далучэнне да Германскай рэспублікі ў якасці састаўной часткі Германіі.

Наступ Саюзнікі — 57 дывізій (51 італьянская, 3 брытанскіх, 2 французскіх, 1 амерыканская) пры 7 700 гарматах і 1 745 мінамётах прарвалі абарону аўстра-венгерскіх войскаў (58 дывізій няпоўнага складу пры 6 300 гарматах) і ўдарам у цэнтры на Віторыа-Венета (8-я і 12-я арміі) рассеклі іх фронт.

Некаторыя аўстра-венгерскія часці паўсталі і адмовіліся падпарадкоўвацца, да 28 кастрычніка ўжо каля 30 дывізій адмовіліся ваяваць. Становішча для аўстрыйцаў стала крытычным.

6-я аўстрыйская армія бязладна адыходзіла, італьянскія войскі наступалі па ўсім фронце, не сустракаючы супраціву, наступ развіваўся ўпэўнена.

У выніку працягваючагася наступлення быў заняты марскім дэсантам Трыест. Саюзныя войскі вымусілі аўстра-венгерскую армію капітуляваць. Перамір’е было падпісана 3 лістапада ў Віла-Джусці.

Баявыя дзеянні спыніліся ў 15 гадзін 4 лістапада. Да моманту перамір’я італьянцы ўзялі ў палон 387 000 аўстрыйцаў і больш за 2 300 гармат. Аўстра-венгерская армія на італьянскім фронце перастала існаваць, а сама Аўстра-Венгрыя распалася на часткі.

Літаратура

Мировые войны XX века: В 4 кн. / Ин-т всеобщей истории. — М.: Наука, 2002. — ISBN 5-02-008804-8 Кн. 1: Первая мировая война: Ист. очерк / Отв. ред. Г. Д. Шкундин. — 2002. — 686 с.: ил. ISBN 5-02-008805-6 (в пер.) Вержховский Д. В. Первая мировая война 1914—1918. — М.: Наука, 1954. — 203 с.

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы Італіі Катэгорыя:Бітвы ў Італіі Катэгорыя:ЗША ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Італія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Кастрычнік 1918 года Катэгорыя:Лістапад 1918 года Катэгорыя:Канфлікты 1918 года