Віталь Жалудок (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера Выхаванец мінскага «Тарпеда», дарослую кар’еру пачынаў у дублі «Дарыды». Пасля выступлення за «Асіповічы» і «Камунальнік» стаў іграком «Мінска», дзе быў рэзервовым брамнікам. У 2009 годзе на правах арэнды гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97» і быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.
Па заканчэнні сезона 2011 пакінуў «Мінск» у якасці свабоднага агента, і ў 2012 годзе папоўніў склад грэчаскага клуба «Платаніяс», за які згуляў толькі ў двух матчах і прапусціў 9 галоў.
У студзені 2014 года на правах арэнды далучыўся да клуба трэцяга дывізіёна Грэцыі «ПАО Крусонас». Па выніках сезона дапамог камандзе захаваць месца ў лізе, хоць на момант прыходу брамніка яна знаходзілася на апошнім месцы.
У ліпені 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам «Слуцк». У складзе «Слуцка» быў другім брамнікам і так не згуляў за асноўную каманду. У лютым 2015 года перайшоў у «Ліду», дзе стаў асноўным брамнікам.
У пачатку 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ашмяны». Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, аднак улетку ў сувязі з абвінавачваннем ва ўдзеле ў дагаварных матчах пакінуў каманду. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 27,6 тысяч рублёў, а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю. Пасля зыходу з «Ашмян» стаў працаваць па-за футболам, гуляючы таксама на аматарскім узроўні.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2008
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 дубль Дарыда 14 −17 2005 дубль Дарыда 21 −22 2006 Д3 Асіповічы 17 −16 2007 Д2 Камунальнік 4 −8 2008 Д2 Мінск 1 −0 2009 Д2 Ведрыч-97 20 −34 2010 дубль Мінск 16 −26 2012/13 Д1 Платаніяс 2 −9 2013/14 (1) Д1 Платаніяс 0 0 2013/14 (2) Д3 ПАО Крусонас 18 -? 2011 Д1 Мінск 2 −2 2014 (2) дубль Слуцк 13 −35 2015 Д2 Ліда 27 −45 2016 (1) Д2 Ашмяны 9 −21
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Платаніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК