Ко́бра () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі і Кіраўскай вобласці, правы прыток ракі Вятка (прыток Камы, басейн Волгі).
Даўжыня ракі 324 км. Плошча вадазбору 7810 км². Сярэдні расход вады 67 м³/с (58,5 у ніжнім цячэнні; 60 м³/с, аб’ём сцёку 1,894 км³/годПовалишникова Е. С. Кобра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Выток ракі знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы балота Кобра на Паўночных Увалах. Упадае ў Вятку паміж пасёлкамі Нагорск і Муліна. Рака раўніннага тыпу. Рэчышча звілістае. Яго шырыня ад 30—40 да 80—85 м. Разводдзе ў красавіку—чэрвені. У разводдзе суднаходная на 90 км ад вусця.
Асноўныя прытокі Кобры: Язёўка, Суран, Сарга, Доўгая, Вялікая Белая, Фёдараўка, Сіманоўка, Кыз, Чурская, Дум, Пашняк, Соз, Талажанка, Чорная, Халуная, Вялікая Святліца, Пяскоўка, Масленая.
Літаратура
Кобра //
Спасылкі Повалишникова Е. С. Кобра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Кобра // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Рэкі Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Камы