Эмерсан Дамбудзо Мнангагва (нар. , Звішаванэ) — зімбабвійскі палітык. Старшыня партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 года.
Актыўны удзельнік партызанскай вайны, адзін з кіраўнікоў партыі ZANU. З 1980 года займаў шэраг ключавых пасад ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 гадах быў старшынёй ніжняй палаты парламента. З 12 снежня 2014 года па 7 лістапада 2017 года — першы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ.
Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і патэнцыйным пераемнікам прэзідэнта Роберта Мугабэ. У лістападзе 2017 года раптам быў адхілены ад пасады. Пасля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынёй і першым сакратаром кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт.
24 лістапада 2017 года адбылася інаўгурацыя яго прэзідэнтам Зімбабвэ. На гэтай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнты Батсваны, Замбіі, Мазамбіка і віцэ-прэзідэнт Намібіі.
30 ліпеня 2018 года Эмерсан Мнангагва перамог на выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавыЭмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ , Звязда, 3 жніўня 2018. Аляксандр Лукашэнка павінвашаў Э. Мнангагва з перамогайЛукашэнка павіншаваў Мнангагву з абраннем прэзідэнтам Зімбабвэ , БелаПАН, 3 жніўня 2018. 17 студзеня 2019 года Э. Мнангагва прыехаў у Беларусь і сустрэўся з ЛукашэнкамУ Беларусь прыедзе прэзідэнт Зімбабвэ, Новы ЧасМнангагва назваў галоўную мэту Зімбабвэ ў супрацоўніцтве з Беларуссю, Наша Ніва.
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Зімбабвэ Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя