10.4 cm Feldkanone M. 15 (10.4 cm палявая гармата M. 15) — палявая гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.

Гісторыя Гармата 10.4 cm Feldkanone M. 15 была спраектавана фірмай Škoda для забеспячэння цяжкай артылерыйскай падтрымкі войскаў. Яе роля была аналагічная нямецкай 10 cm Kanone 14. Хаця гармата была цяжэй, чым K14, вага кампенсавалася высокай далёкасцю стральбы. Для транспартавання ствол павінен быў зняты і загружаны на транспартную машыну Rohrwagen. Дызайн быў тыповым для гарматаў Škoda тых часоў, з гідраўлічнай сістэмай аддачы і спружынным тормазам. Гармата аснашчалась клінавай засаўкай. У цэлым M.15 была добра ацэнена ў войсках, хоць яе вага рабіла хуткае разгортванне праблематычным.

Баявое прымяненне Гарматы М.15 былі разгорнуты на ўсіх франтах, уключаючы невялікі атрад, адпраўлены ў Палесціну. Пасля Першай сусветнай вайны зброю перадалі ў Італію ў якасці рэпарацый дзе яны былі прыняты на ўзбраенне пад пазначэннем Cannone da 105/32. Гармата была адной з асноўных італьянскіх далёкабойных гарматаў у Другой сусветнай вайне і ўжывалася ў Паўночнай Афрыцы і Ўсходнім фронце. Тыя адзінкі, якія былі захоплены немцамі пасля італьянскай капітуляцыі ў 1943 годзе, атрымалі пазначэнне 10,5 см. Каноне 320 (i).

Чатыры гарматы М.15 выкарыстоўваліся Польшчай падчас польска-савецкай вайны.Konstankiewicz, Andrzej (2003). Broń strzelecka i sprzęt artyleryjski formacji polskich i Wojska Polskiego w latach 1914-1939, Lublin. p. 53. .

Гл. таксама

10 cm Kanone 14

Літаратура

Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945. New York: Doubleday, 1979

Спасылкі

10.4cm Kanone M.15.

Катэгорыя:Артылерыя калібра 105 мм Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Артылерыя ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:Палявыя гарматы