20 cm Luftminenwerfer M. 16 (20 cm пнеўматычны мінамёт M. 16) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны Аўстрыйскім металургічным заводам у Брно на аснове ранейшай мадэлі 12 cm Luftminenwerfer M. 16. Гэта быў гладкаствольны і дульназарадны мінамёт. Ствол быў усталяваны пад вуглом 45 °. Аднаго цыліндра сціснутага паветра было дастаткова толькі для чатырох-шасці выстралаў. Мінамёт быў забяспечаны каляскай з двума коламі для транспартавання. 20 адзінак былі заказаныя пад канец мая 1916 года. Яшчэ 80 адзінак былі заказаныя ў лістападзе 1916 года. Аднак ён быў не так папулярны, як 12 cm Luftminenwerfer M. 16 з прычыны яго большай вагі і значна большых патрабаванняў да сціснутага паветра. Пазней ён быў заменены на 26 cm Minenwerfer M. 17.

Літаратура

Спасылкі 20cm Luftminenwerfer M.16 .

Катэгорыя:Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Мінамёты