Паскуале Сервера-і-Тапетэ (; 18 лютага 1839, Медзіна-Сідонія—3 красавіка 1909, Пуэрта-Рэаль) — іспанскі адмірал і флатаводзец.

Біяграфія Паскуале Сервера-і-Тапетэ нарадзіўся ў 1839 годзе ў Медзіна-Сідона.

Сваю ваенную кар’еру пачаў на флоце. Прымаў удзел у марскіх аперацыях у Марока, на Філіпінах і на Кубе.

У 1873 вярнуўся ў Іспанію. Тут Сервера паступіў на службу да карлістаў. Праявіў сябе ў абароне Каракскага арсенала каля Кадзіса супраць федэральных войскаў.

У 1898 годзе, падчас вайны са Злучанымі Штатамі, быў прызначаны галоўнакамандуючым іспанскай эскадрай, адпраўленай на пачатку мая да Вест-Індскіх астравоў. Крытычна ацэньваў якасці даручанага яму флоту, што відаць з лістоў Серверы, апублікаваных пасля заканчэння вайны. У красавіку—мае здзейсніў пераход праз Атлантычны акіян, але з-за недахопу вугалю не змог дайсці да ўмацаванай Гаваны і схаваўся ў Сант’яга-дэ-Куба, дзе быў акружаны амерыканцамі.

Пасля штурму Сант’яга-дэ-Куба трапіў у палон. У жніўні ён быў адпушчаны ў сувязі са сканчэннем вайны.

Сервера пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1901 годзе ён стаў віцэ-адміралам, ў 1902 годзе — камандуючым іспанскім флотам, у 1903 годзе — пажыццёвым сенатарам.

Памёр Паскуале Сервера-і-Тапетэ ў 1909 годзе.

Літаратура Encyclopaedia Britannica. Chicago-London-Toronto, 1945. Vol.5. p. 164—165.

Спасылкі Біяграфія

Катэгорыя:Адміралы Іспаніі Катэгорыя:Міністры Іспаніі