Атабаскі Вугровай ракі () — супольная назва плямён ваілаке, сінкёне, ласік, нангатль, якія да сярэдзіны XIX ст. насялялі ўзбярэжжа Вугровай ракі ў Каліфорніі (ЗША) і размаўлялі на супольнай мове атабаскага паходжання.

Паходжанне атабаскаў Вугровай ракі даволі спрэчнае. Мяркуецца, што іх продкі перасяліліся ў Каліфорнію з Аляскі 8 - 10 стагоддзяў таму. Асноўным заняткам было збіральніцтва жалудоў і арэхаў, лоў ласасёвых рыб і паляванне на сухапутную дзічыну. Жылі ў сталых паселішчах. Лічыцца, што ў першай палове XIX ст. агульная колькасць паселішчаў дасягала 125. Кожная буйная вёска з'яўлялася самастойным тэрытарыяльным аб'яднаннем на чале з правадыром.

Пасля 1851 г. атабаскі Вугровай ракі былі пераселены ў рэзервацыі, дзе іх нашчадкі жывуць разам з пома, вінтун і іншымі малымі індзейскімі народамі Каліфорніі.

Спасылкі Round Valley Indian Tribes ATHAPASKANS, SOUTHERN (Lassik, Mattole, Nongatl, Sinkyone, Wailaki)

Катэгорыя:Атабаскі Катэгорыя:Народы ЗША