СМ-120 — беларуская самаходная артылерыйская ўстаноўка класа самаходных мінамётаў. Машына распрацавана прадпрыемствам «Мінатор-Сэрвіс» на базе мінамётнага комплексу 2С12 «Сані» і шасі бронетранспарцёра МТ-ЛБ.
Па даных распрацоўшчыка, прымяненне СМ-120 дазваляе значна павялічыць жывучасць разліку і боепрыпасаў у параўнанні з мінамётам за кошт браніравання машыны і малога часу змены агнявой пазіцыі, а таксама павялічвае праходнасць і манеўранасць падраздзялення.
САУ мае магчымасць весці стральбу як з баявой машыны, так і з грунта.
Спасылкі
Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Катэгорыя:Бранятэхніка Беларусі Катэгорыя:Зброя Беларусі