Іван Георгіевіч Лапін () — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў Пінева (цяпер Лапіна Нерахцкага раёна Кастрамской вобласці). Пасля заканчэння шасці класаў школы працаваў трактарыстам у калгасе. У 1937—1939 гадах Лапін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У 1941 годзе Лапін паўторна быў прызваны ў армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі старшы лейтэнант Іван Лапін камандаваў мінамётнай батарэяй 56-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай і Беларускай ССР.

16 верасня 1943 года батарэя Лапіна пераправілася цераз Дзясну і прыняла ўдзел у баях пад Ноўгарадам-Северскі. 17 верасня 1943 года ў баі пад вёскай Альшанае Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР батарэя знішчыла 7 варожых гармат і 2 мінамёты, а затым адкрыла агонь па праціўніку, які адыходзіў, нанёсшы яму вялікія страты. 23 верасня 1943 года ў раёне вёскі Першэ Траўня Гараднянскага раёна батарэя Лапіна знішчыла 7 артылерыйскіх гармат, 8 кулямётаў, 3 танка праціўніка. У адступленні праціўнік кінуў 3 гарматы. 3 кастрычніка 1943 года батарэя Лапіна прыкрывала пераправу батальёна цераз раку Брагінка ў раёне населенага пункта Калыбанскія хутары Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, знішчыўшы 5 батарэй, 8 мінамётаў, каля 120 салдатаў і афіцэраў праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Іван Лапін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 12 студзеня 1944 года загінуў у баі на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Працы ў Гомелі.

Узнагароды і званні

Два ордэны Чырвонай Зоркі.

Памяць

У гонар Лапіна перайменавана яго родная вёска, названая вуліца ў Гомелі.

Крыніцы

Літаратура

Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж. кн. изд., 1972.

Катэгорыя:Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Гомелі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці