Вілейскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі і ў БССР у 1920—1940 гадах. Створаны па выніках Польска-савецкай вайны 7 лістапада 1920 года, першапачаткова ўваходзіў у склад Навагрудскага ваяводства.
13 красавіка 1922 г. быў далучаны да Віленскай зямлі, якая з 20 студзеня 1926 г. перайменаваная ў Віленскае ваяводства. Павет складаўся з 13 гмін, 10 мястэчкаў і 1 горада.
1 красавіка 1927 года ў сувязі са стварэннем Маладзечанскага павета, апошняму былі перададзеныя Гарадоцкая гміна, Красненская, Лебедзеўская, Маладзечанская і Радашковіцкая.
З лістапада 1939 года далучаны да БССР, са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці, 15 студзеня 1940 года скасаваны.
Адміністрацыйны падзел Гміны Вілейка (гарадская) Будслаў (вясковая) Хаценчыцы (вясковая) Даўгінава (вясковая) Ілья (вясковая) Каловічы (вясковая) Касцяневічы (вясковая) Крывічы (вясковая) Куранец (вясковая) Вязынь (вясковая) Вішнева (вясковая) Войстам (вясковая) Жодзішкі (вясковая) Маладзечна да 1927 г. Краснае да 1927 г. Радашковічы да 1927 г. Лебедзева да 1927 г. Гарадок да 1927 г.
Мястэчкі Будслаў Вішнева Даўгінава Ілья Касцяневічы Крывічы Куранец Вязынь Войстам Жодзішкі
Горад Вілейка
Літаратура
Спасылкі Вилейский уезд — генеалогия и краеведение
Катэгорыя:Паветы Навагрудскага ваяводства Катэгорыя:Паветы Віленскага ваяводства (1926—1939)
Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:1920 год у Беларусі Катэгорыя:1920 год у Польшчы Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе