Ла́ча, Лачэ () — прэснаводнае возера на поўдні Архангельскай вобласці Расіі, у Каргапальскім раёне, за 3 км ад горада Каргапаль.
Плошча паверхні 334Озеро Лача (Лаче) // Государственнй водный реестр РФ км². Даўжыня 32,5Измайлова А. В. Лача // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 13,9 км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя — 1,6 м. Аб’ём вады ў возеры 0,54 км³. Плошча вадазбору 12 600 км². Ваганні ўзроўню вады складаюць ад 0,8 да 2,7 м.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слаба звілістая. Заходнія берагі возера нізкія і забалочаныя, усходнія больш высокія і сухія. Берагі пясчаныя, месцамі з валунамі і галькай. Паўднёвая частка возера больш глыбокая. Дно высцілае іл, месцамі пясок. Возера значна зарастае ў прыбярэжнай зоне. Замярзае Лача ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду да канца красавіка.
У паўночнай частцы з возера выцякае рака Анега. Упадаюць рэкі Кінема, Коўжа, Свідзь, Лёкшма, Ухта, Ціхманьга, Карма, Пеценьга і інш. Паўднёва-заходнюю частку акваторыі возера займае Лачскі дзяржаўны прыродны біялагічны заказнік.
Літаратура
Спасылкі Озеро Лача (Лаче) // Государственнй водный реестр РФ Измайлова А. В. Лача // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Лачский государственный природный биологический заказник регионального значения
Катэгорыя:Геаграфія Архангельскай вобласці