Фёдар Міха́йлавіч Смо́лаў (; нар. , , СССР) — расійскі футбаліст, нападнік маскоўскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Расіі.

Клубная кар’ера

«Дынама» Нарадзіўся 9 лютага 1990 года ў Саратаве. Выхаванец саратаўскага СДЮСШАР «Сокал». У 2006 годзе падпісаў з маскоўскім «Дынама» першы прафесійны кантракт. У расійскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у сезоне 2007, у гульні супраць «Прамень-Энергіі». 27 верасня 2008 года ў матчы супраць самарскага клуба «Крылы Саветаў», Фёдар забіў свой першы гол за «Дынама» ў чэмпіянаце РасііКрылы Саветаў — Дынама Масква 3:3.

14 ліпеня 2010 года перайшоў на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд». У чэмпіянаце Нідэрландаў дэбютаваў 8 жніўня ў матчы супраць «Утрэхт», які завяршыўся хатняй перамогай «Феенорда» з лікам 3:1. У 11 матчах чэмпіянату Смолаў забіў адзін гол (у вароты клуба «Вітэс»).

У маі 2011 года, пасля вяртання з «Феенорда», Смолаў забівае ў матчах супраць «Краснадара»Краснадар — Дынама 0:1, нальчыкскага «Спартака»Спартак-Нальчык — Дынама-Мінск 2:3, у абодвух выпадках яго галы становяцца вырашальнымі і дапамагаюць «бел-блакітным» перамагчы. thumb|200px|left|Смолаў у складзе «Анжы» У ліпені 2012 года Фёдар перайшоў у «Анжы» на правах арэнды. 19 ліпеня ў паядынку супраць венгерскага «Гонведа» ў рамках кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы Смолаў дэбютаваў за новую камандуАнжы — Гонвед 1:0. 22 ліпеня ў сустрэчы з краснадарскай «Кубанню» адбыўся дэбют нападніка за «Анжы» ў чэмпіянаце РасііАнжы — Кубань 2:1. 2 жніўня 2012 года ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Вітэса», Смолаў забіў вырашальны гол, які дазволіў яго камандзе перамагчы 2:0.

У кастрычніку 2012 года прэзідэнт маскоўскага «Дынама» Генадзь Салаўёў пацвердзіў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, аб тым, што бела-блакітныя збіраюцца вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы»«Дынама» мае намер вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы» rusfootball.info 28 кастрычніка 2012 г.. Аднак у сярэдзіне студзеня стала вядома, што Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона 2012/13Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона sovsport.ru 13 студзеня 2013. Сваё выступленне за махачкалінскі клуб ігрок Смолаў ацаніў як станоўчаеСмолаў: атрымаў вялікае задавальненне, правёўшы год у «Анжы».

Правёўшы ўсяго паўгады ў «Дынама», 28 студзеня 2014 года Смолаў у другі раз перайшоў у «Анжы» на правах арэндыФёдар Смолаў — у «Анжы» з магчымасцю гуляць супраць свайго асноўнага клубаСмолаў мае права згуляць супраць «Дынама». 6 красавіка 2014 года ў матчы «Анжы»—"Дынама" (4:0) Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю, якая доўжылася 1775 хвілін.

1 верасня 2014 года Смолаў зноў быў аддадзены ў арэнду — на гэты раз у екацярынбургскі «Урал»Нападаючы ФК"Дынама" Фёдар Смолаў перайшоў у «Урал» на правах арэнды , пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разыАгент Смолава: «Фёдар пайшоў у арэнду ў „Урал“, пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы». Забіўшы 2 галы і аддаўшы галявую перадачу, Смолаў быў прызнаны балельшчыкамі «Урала» найлепшым іграком каманды ў верасніБалельшчыкі «Урала» прызналі Смолава найлепшым іграком каманды ў верасні . 31 мая 2014 года скончыўся тэрмін арэнды Смолава ў «Урале», а 1 чэрвеня — тэрмін кантракту з «Дынама», у сувязі з чым Смолаў не змог прыняць удзел у стыкавых матчах «Урала».

«Краснадар» 2 чэрвеня 2015 года падпісаў кантрактСмолаў падпісаў кантракт з «Краснадарам» на чатыры года тэрмінам на 4 гады з футбольным клубам «Краснадар». 6 жніўня 2015 года ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з браціслаўскім «Слованам» забіў пенальціСмолаў забіў свой першы гол за «Краснадар» за «Краснадар», а 10 жніўня ў дэрбі з «Кубанню» забіў з гульні«Краснадар» — «Кубань»: гол Смолава ў вароты «Кубані» ў Чэмпіянаце Расіі, пры гэтым абодва галы былі забітыя ў кампенсаваны час другога тайма і абодва выратавалі «Краснадар» ад паразы.

Стаў з 20 галамі лепшым бамбардзірам расійскага чэмпіянату ў сезоне 2015/16. У наступным сезоне ў гульнях расійскага першынства забіў 18 галоў, але і гэтага хапіла, каб другі раз запар стаць самым эфектыўным форвардам турніру.

«Лакаматыў» 9 жніўня 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». Сума трансферу склала 9 млн €, кантракт разлічаны на 4 гады з заробкам 3 млн €«Лакаматыў» абвясціў аб трансферы Смолава.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Сельце» да канца сезона 2019/20«Локомотив» и «Сельта» подтвердили переход Смолова. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Лакаматыў».

Вяртанне ў «Дынама» У студзені 2022 года вярнуўся ў маскоўскае «Дынама».

Міжнародная кар’ера У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, прыняў удзел у 16 гульнях на юнацкім узроўні, адзначыўшыся 8 забітымі галамі.

На працягу 2008—2013 гадоў прыцягваўся ў склад маладзёжнай зборнай Расіі. У студзені 2008 года Смолаў перамог у складзе моладзевай зборнай Расіі на мемарыяле Гранаткіна, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

12 кастрычніка 2012 года ў першым стыкавым матчы за выхад на маладзёжны чэмпіянат Еўропы супраць маладзёжнай зборнай Чэхіі Смолаў забіў два галы і дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу, 2:0Еўра-2013 (U-21). Кваліфікацыя. Плэй-оф. Першы матч. Расія ўзяла верх над Чэхіяй. У другім матчы ён на 6-й хвіліне рэалізаваў пенальці ў вароты Чэхіі, гульня завяршылася нічыёй 2:2, што дазволіла зборнай Расіі выйсці на маладзёжны чэмпіянат Еўропы, куды паехаў і Смолаў. Усяго на маладзёжным узроўні адгуляў у 27 афіцыйных матчах, забіў 14 галоў.

14 лістапада 2012 года ў матчы супраць зборнай ЗША (2:2) дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі, дзе ён, выйшаўшы ў стартавым складзе, на 9-й хвіліне адкрыў лікТаварыскі матч. Зборная Расіі згуляла ўнічыю з ЗША. Гэты гол стаў самым хуткім голам пасля выхаду на поле дэбютантаў зборнай Расіі, а таксама адзіным забітым пачаткоўцам зборнай у першым тайме дэбютнага матча. У гэтым жа эпізодзе Фёдар атрымаў траўму і не змог працягнуць матч. 7 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у афіцыйным матчы за зборную. Фёдар з’явіўся на полі на 68-й хвіліне замест Аляксандра Кержакова ў гасцявым матчы са зборнай Партугаліі (0:1).

Дасягненні

Камандныя Дынама (Масква) Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (2): 2008, 2021/22 Фіналіст Кубка Расіі (2): 2011/12, 2021/22 Анжы Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2012/13 Фіналіст Кубка Расіі: 2012/13 Лакаматыў (Масква) Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2018/19 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2020/21 Уладальнік Кубка Расіі (2): 2018/19, 2020/21 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2019

Расія (мал.) Міжнародны юнацкі турнір памяці першага віцэ-прэзідэнта ФІФА Валянціна Гранаткіна: 2008

Асабістыя Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Расіі (2): 2015/16 (20 галоў), 2016/17 (18 галоў)

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Сельта Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Феенорд