Пётр Іванавіч Швед (, в. Шантырава, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — , г. Наваполацк, Віцебская вобл., Беларусь) — беларускі савецкі хімік, рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1976—1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся 19 верасня 1934 года ў вёсцы Шантырава на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Бялянскую пачатковую школу. У 1946—1950 вучыўся ў Дзісненскай сярэдняй школе. У 1950 пасля сканчэння васьмі класаў выехаў на вучобу ў Ленінград.
Дзейнасць 1950—1952 гг. — навучэнец Рамеснага вучылішча № 13 Міністэрства працоўных рэзерваў и школы рабочай моладзі (г. Ленінград).
1952—1953 гг. — рабочы суднабудаўнічага завода імя А. Марці прамысловасці, студэнт вячэрняга факультэта Ленінградскага караблебудаўнічага інстытута (г. Ленінград).
1953—1958 гг. — курсант Ленінградскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча інжынераў зброі (хімічны факультэт; спецыяльнасць «інжынер-хімік»).
1958—1960 гг. — служба ў ВМФ СССР (г. Ліепая, Латвійская ССР).
1960—1962 гг. — старшы інжынер, начальнік лабараторыі СКБ Мікраэлектронікі (г. Ленінград).
1962—1974 гг. — начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце (1971—1974) НДІ электронных матэрыялаў Міністэрства электроннай прамысловасці СССР (г. Арджанікідзэ).
1968 г. — прысуждана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук (тэма дысертацыі «Уплыў некаторых фактараў на абарону крэмніевых бяскорпусных паўправадніковых прыбораў для мікрасхем»).
1971 г. — прысвоена навуковае званне дацэнта.
1974—1976 гг. — прарэктар па навуковай рабоце Наваполацкага політэхнічнага інстытута.
8 красавіка 1976 года — 25 кастрычніка 1986 года — рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута.Наваполацкі політэхнічны інстытут .
1986—1994 гг. — загадчык кафедры хіміі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (з 1993 — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта).
З 1994 г. — на пенсіі.
Узнагароды Медаль «За працоўную адзнаку» (1966)Медаль «За працоўную адзнаку» (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973) «за распрацоўку тэхналогіі, канструкцыі, матэрыялаў, высокапрадукцыйнага зборачнага абсталявання, арганізацыю масавай вытворчасці высокачастотных транзістараў у пластмасавым корпусе для радыёэлектроннай апаратуры шырокага выкарыстання».
Спасылкі Афіцыйны сайт ПДУ Наваполацкі політэхнічны інстітут (1968—1993 гг.)
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі