10.5-cm-leichte Feldhaubitze 16 (10.5 cm leFH 16) — нямецкая 105-мм палявая гаўбіца. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны. 10.5 cm leFH 16 была ўведзена ў 1916 годзе як пераемнік 10,5 см Feldhaubitze 98/09 з даўжэйшым ствалом і, такім чынам, больш вялікай далёкасцю стральбы. Яна мела той жа лафет, што і 7,7 см FK 16. Пасля вайны некаторая колькасць гаўбіц была атрымана Бельгіяй у якасці вайсковых трафеяў. Бельгійскае пазначэнне — Obusier de 105 GP. Заставалася асноўнай артылерыйскай гарматай Вермахта да прыняцця на ўзбраенне гаўбіцы 10,5 cm leFH 18, пасля чаго была перададзена рэзервовым і навучальным падраздзяленням.
Літаратура
Engelmann, Joachim and Scheibert, Horst. Deutsche Artillerie 1934—1945: Eine Dokumentation in Text, Skizzen und Bildern: Ausrüstung, Gliederung, Ausbildung, Führung, Einsatz. Limburg/Lahn, Germany: C. A. Starke, 1974 Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939—1945. New York: Doubleday, 1979 Hogg, Ian V. German Artillery of World War Two. 2nd corrected edition. Mechanicsville, PA: Stackpole Books, 1997 Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001
Спасылкі
10.5 cm leFH 16 from Landships
Катэгорыя:Артылерыя калібра 105 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Гаўбіцы