21 cm Mörser 16 (21 cm Mrs 16) — нямецкая цяжкая гаўбіца. Выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны Гісторыя Распрацавана на прадпрыемстве Krupp і выраблялася на ўласным заводзе ў горадзе Эсэн з 1916 года. У 1916 годзе, перад пачаткам баявога ўжывання, 21 cm Mrs 16 транспартавалася ў разабраным на дзве часткі стане (лафет і ствол, кожная на асобных калясках) з дапамогай конскай цягі. Дапушчалася перавозка марціры ў баявым (неразабраным) стане на невялікія адлегласці. Спачатку звычайна ўжывалі толькі конную цягу, аднак у 1917 з'явілася магчымасць ужываць і механічную цягу — быў распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць артылерыйскі цягач «Krupp-Daimler» з бензінавым рухавіком магутнасцю 100 конскіх сіл. Пры ўласнай масе 8000 кг гэты цягач мог буксіраваць каляскі агульнай масай да 10 000 кг з максімальнай хуткасцю 36 км/г. Паколькі такі цягач мог буксіраваць марціру ў сабраным выглядзе, фірма Krupp распрацавала яе варыянт, спецыяльна прызначаны для буксіроўкі механічнай цягай з вялікай хуткасцю. Пры гэтым захоўвалася магчымасць транспартавання гаўбіцы ў выглядзе дзвюх калясак з выкарыстаннем коннай цягі. Апісанне канструкцыі Замыканне канала ствала ажыццяўлялася гарызантальнай клінавай засаўкай. Гармата мела гідраўлічную сістэму адкату. Лафет рухомы, колавы. Колы зробленыя са сталі, з унутранага боку змантаваны дыск для перамяшчэння па накіравальніках. Колы абсталёўваліся шырокімі дубовымі пласцінамі, апраўленымі для жорсткасці металічнай рамкай для змяншэння ціску на глебу. У 1934—1935 гадах праведзена чарговая мадэрнізацыя — з гаўбіцы зняты шчыт, разбіральная каляска стала неразборнай. Таксама былі ўсталяваныя рысоры на хадавую частку, удасканаленыя прычапныя прылады і колы новага ўзору з адліванымі гумовымі абадамі, што павялічыла хуткасць буксіроўкі каляскі — з 7-8 да 20 км/г. Абслуговы разлік марціры быў 14-15 жаўнераў.
Гісторыя Яны заставаліся на ўзбраенні, пакуль у 1940 годзе іх не замяніла 21 cm Mörser 18. Потым яны выкарыстоўваліся для навучання. У 1918 годзе Швецыя купіла дзесяць гармат, дзе яны заставаліся на службе да 1950 года. Шведы ўжывалі ў гармаце свае бетонныя прабіўныя снарады, 210 ткр 51/65-ps R- / 33 вагой 120,75 кілаграма. Падчас Савецка-фінляндская вайна (1939—1940) фіны закупілі чатыры гарматы ў шведаў, хоць яны іх і не здолелі скарыстаць у вайне па прычыне адсутнасці машын для буксіроўкі цяжкіх гаўбіц. Падчас Савецка-фінскай вайны (1941—1944) была сфармавана 10-я асобная батарэя. Пасля вайны яны былі пакінутыя ў рэзерве і засталіся там да канца 1960-х гадоў.
Літаратура
Hogg, Ian. Twentieth-Century Artillery. New York: Barnes & Noble Books, 2000 Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001
Спасылкі
http://www.landships.info/landships/artillery_articles.html?load=/landships/artillery_articles/21cm_Morser_m10.html 21 cm Mörser 10/16 на Landships] Видэакліп на YouTube Obús Krupp 210 mm 10/16 La Gran Guerra 1914-1918
Катэгорыя:Артылерыя калібра 210 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Аблогавая артылерыя Катэгорыя:Гаўбіцы