Роберт Пінкертон (, — ) — англійскі падарожнік, агент брытанскага біблейскага таварыства.
Біяграфія
У 1816 і 1822 гадах наведаў Беларусь, пабываў у Барысаве, Вільні, Віцебску, Копысі, Магілёве, Мінску, Оршы, Полацку, Шклове. У 1816 годзе заснаваў ў Віцебску Беларускае біблейскае таварыства. У 1833 годзе ў Лондане выдаў успаміны «Расія: або рознабаковыя назіранні аб мінулым і сучасным стане краіны і яе насельнікаў» (раздзелы 3-5 прысвечаны Беларусі). Вялікія ўражанні на яго зрабілі Полацк, Віцебск і Магілёў.
Літаратура
Катэгорыя:Місіянеры Катэгорыя:Падарожнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шатландыі