HMS B1 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 25 кастрычніка 1904 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 16 красавіка 1905 года. Першым камандзірам быў лейтэнант Базыль А. Білаў.

У 1914 годзе B5 была размешчана ў Портсмуце, уключана ў 2-ю падводную флатылію пад камандаваннем лейтэнанта Базыля А. БілаўThe Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914.

У 1916 годзе была ў складзе 6-й падводнай флатыліі, размешчанай у Портсмуце, пад камандаваннем лейтэнанта П. Х. Бонэма Картэра«Nominal List of Officers Serving in Submarines, revised to 1 Sept 1916».

2 мая 1922 года яна была прададзена кампаніі J. Smith з Пула.

Літаратура

Спасылкі Падводныя лодкі тыпу В на Battlecruisers.co.uk Submarines Association, Barrow-in-Furness Branch: HMS B1 B Class HMS B1 Brytyjski okręt podwodny typu 'B' — Katastrofa morska -

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу В Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне