Ігнацій Івіцкі (31 ліпеня 1783 г., Упіта, Літва — 3 лістапада 1823 г., Косава (Гуцульшчына), Украіна) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі, каталіцкі святар, езуіт.

У Таварыства Ісуса ўступіў 18 жніўня 1800 г. у Полацку, тамсама быў асвечаны на ксяндза 25 студзеня 1812 г. Доктар тэалогіі і магістар вольных навук Івіцкі спачатку выкладаў рыторыку ў езуіцкіх навучальных установах: у Оршы (1806—1808) і Мсціславе (1808—1809).

Пасля адкрыцця ў Полацку езуіцкай акадэміі выкладае там свецкую (1813—1814) і царкоўную рыторыку (1814—1819), а таксама лацінскую, французскую і польскую літаратуру і ўсеагульную гісторыю (1819—1820). (Змест асноўных курсаў, якія выкладаў І.Івіцкі падаецца Т. Б. БліновайБлинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C.168-170. і Я. М. ГіжыцкімGiżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 86, 104, 106..) Быў адным з рэдактараў «Полацкага штомесячніка» і публікаваў у гэтым часопісе свае філасофскія працы.

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі — святар у Бжозаве (польскае Падкарпацце) (1820—1821), Падкамені (Львоўшчына) (1821—1822) і Косаве (1822—1823).

Літаратура Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Езуіты Беларусі