Юзаф Цытовіч (, ; 6 кастрычніка 1771, в. Добрае каля Мсціслава — 17 чэрвеня 1846, Цярнопаль) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Біяграфія Прыняты 14 жніўня 1792 года ў Таварыства Ісуса, пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў граматыку, сінтаксіс у Магілёве (1793—1794), Віцебску (1794—1795) і Оршы (1795—1796). Вывучаў філасофію (1796—1798), архітэктуру (1798—1799) і тэалогію (1799—1803) ў Полацкім езуіцкім калегіуме. 3 чэрвеня 1802 г. высвечаны на ксяндзаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1803—1810 гадах выкладаў матэматыку і нямецкую мову ў Пецярбургу. 15 жніўня 1809 года склаў апошнія зарокі. У 1810—1811 гадах — прафесар матэматыкі і нямецкай мовы ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1811—1812 гадах працуе ў езуіцкай місіі ў Раманаве.
Пасля пераўтварэння Полацкага езуіцкага калегіума ў Полацкую езуіцкую акадэмію Ю. Цытовіч зноў вярнуўся ў Полацк, дзе працаваў прафесарам хіміі і натуральнай гісторыі (1813—1817)Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 163—165., прафесарам вышэйшай матэматыкі, астраноміі і архітэктуры (1817—1820)Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. . У 1815—1817 гг. — дэкан філасофскага факультэта, а ў 1817—1820 гадах — факультэта філасофіі і вольных мастацтваў Акадэміі. У 1810—1811 і 1814—1820 гадах — прэфект музея. Галоўны рэдактар першага беларускага часопіса «Полацкі штомесячнік»Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 176..
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Італію, дзе на працягу года выкладаў тэалогіюCatalogus Sociorum et Oficiorum Provinciae Galicianae Societatis Jesu Ineunte Anno 1812. — p. 23. . У 1822 гадах перабраўся ў Аўстрыйскую дзяржаву. У 1822—1831 і 1836—1846 гадах — прафесар фізікі і матэматыкі, а з 10 кастрычніка 1831 да 22 мая 1836 года — рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума. У 1822—1843 гадах быў дарадцам правінцыяла Галіцкай правінцыі Таварыства ІсусаCatalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae. .
Памёр 17 чэрвеня 1846 года ў Цярнопалі і пахаваны тамсама на Мікулінецкіх могілкахCmentarze dawnego powiatu Tarnopolskiego. Caplice, grobowce I nagrobki z inskrypcyjami zapisanymi w alfabecie lacinskim (1800—1945). Tom 1. / Pod Redakcją Anny Sylwii Czyź i Bartlomieja Gutowskiego. — Warszawa: Mazowieckie Centrum Poligrafii, 2017. — 246 s..
Літаратура Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Paszenda, Jerzy (2004): «Nauczanie architektury w szkołach jezuickich XVIII wieku». In: Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami. Ed. by Irena Stasiewicz-Jasiukowa, Wydawnictwo WAM, Kraków, pp. 385-402.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне