«Адукацыя і выхаванне», АіВ (, , ) — беларускі навукова-тэарэтычны і інфармацыйна-метадычны часопіс.
Выдаецца з 1992 года штомесяц. Заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі. Выдавец — выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Спярша выходзіў на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах. Цяпер выходзіць на беларускай і рускай.
Мэтавай аўдыторыяй з’яўляюцца навукова-педагагічныя работнікі, арганізатары і кіраўнікі навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, педагогі-практыкі.
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
У часопісе друкуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі, навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё агульнаадукацыйнай школы, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.
Спасылкі Афіцыйная старонка часопіса
Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Часопісы на англійскай мове Катэгорыя:Часопісы на нямецкай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі