Эрых Фром (; — ) — нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік постфрэйдысцкага кірунку («культурнага псіхааналізу»).
Біяграфічныя звесткі Скончыў Гайдэльбергскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара філасофіі (1922). Вучыўся ў Берлінскім псіхааналітычным інстытуце (1923-24). У 1929-32 супрацоўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў у Франкфурце-на-Майне. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у ЗША. Выкладаў у Інстытуце псіхааналізу ў Чыкага, у Калумбійскім, Ельскім, Мічыганскім універсітэтах. У 1951-67 жыў у Мексіцы, быў прафесарам псіхіятрыі Нацыянальнага ўніверсітэта ў Мехіка. У 1974 перасяліўся ў Швейцарыю.
Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова» (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці» (1973) і інш.
Светапогляд
Паводле Э. Фрома, асоба з’яўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяння паміж прыроджанымі патрэбнасцямі і ўплывам культуры, сацыяльных норм і прадпісанняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсць свая нязменная сутнасць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад’емнай рысай чалавечага існавання ў сучасным «хворым» грамадстве з’яўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэнне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды.
Э. Фром раскрыў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі для пераадолення гэтых пачуццяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празмерная залежнасць ад знешніх сіл і бездапаможнасць або дамінаванне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасць (пераадоленне пачуцця непаўнацэннасці праз знішчэнне або пакарэнне іншых), аўтаматызаваны канфармізм (страта індывідуальнасці, абсалютнае падпарадкаванне сацыяльным нормам і правілам). На яго думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадства ляжыць праз маральнае абнаўленне, творчую працу, духоўнае ачышчэнне чалавека, паглыбленне яго здольнасці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласцівае большасці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару: рэцэптыўны (пасіўнасць, спадзяванне на дапамогу іншых людзей, даверлівасць); эксплуатуючы (эгацэнтрызм, выжыванне за кошт другіх, агрэсіўнасць); накапляльны (жаданне авалодаць як мага большай колькасцю матэрыяльных даброт, улады і любові, кансерватыўнасць, падазронасць); рыначны (уяўленне пра асобу як тавар, неразборлівасць у сродках дасягнення мэты, духоўная апустошанасць); прадукцыйны (незалежнасць, здольнасць да творчага мыслення, да шчырай любові, адказнай працы).
Людзі з прадукцыйнай арыентацыяй маглі б скласці ў будучым дасканалае грамадства, якое Э. Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам».
У адрозненне ад З. Фрэйда, для Э. Фрома характэрны меншая біялагізацыя сутнасці чалавека і пераход да сацыяпсіхалізму. Э. Фром спрабаваў вырашыць механізм узаемаадносін псіхалагічных і сацыяльных фактараў грамадскага развіцця. Аднак, аналізуючы «сацыяльнае асяроддзе», ён ігнараваў яго класавую неаднароднасць, а сутнасць чалавек і ўсяго гістарычнага працэсу разумеў абстрактна псіхалагічна, хоць адзначаў заганы сучаснага грамадства. На яго думку, капіталізм — псіхічна хворае ірацыянальнае грамадства. Выйсце з гэтага становішча Фром бачыць у «гуманістычным псіхааналізе», у лячэнні «індывідуальнай паталогіі». Спрабаваў «сінтэзаваць» фрэйдызм і марксізм.
Асноўныя працы
Па-нямецку Das jüdische Gesetz. Ein Beitrag zur Soziologie des Diaspora-Judentums., Promotion, 1922. ISBN 3-453-09896-X Über Methode und Aufgaben einer analytischen Sozialpsychologie. Zeitschrift für Sozialforschung, Bd. 1, 1932, S. 28–54. Die psychoanalytische Charakterologie und ihre Bedeutung für die Sozialpsychologie. Zeitschrift für Sozialforschung, Bd. 1, 1932, S. 253–277. Sozialpsychologischer Teil. In: Studien über Autorität und Familie. Forschungsberichte aus dem Institut für Sozialforschung. Alcan, Paris 1936, S. 77–135. Zweite Abteilung: Erhebungen (Erich Fromm u.a.). In: Studien über Autorität und Familie. Forschungsberichte aus dem Institut für Sozialforschung. Alcan, Paris 1936, S. 229–469. Die Furcht vor der Freiheit, 1941 (In English, "Fear/Dread of Freedom"). ISBN 3-423-35024-5 Psychoanalyse & Ethik, 1946. ISBN 3-423-35011-3 Psychoanalyse & Religion, 1949. ISBN 3-423-34105-X (The Dwight H. Terry Lectureship 1949/1950 )
Па-англійску Escape from Freedom (U.S.), The Fear of Freedom (UK) (1941) ISBN 978-0-8050-3149-2 Man for himself, an inquiry into the psychology of ethics (1947) ISBN 978-0-8050-1403-7 Psychoanalysis and Religion (1950) ISBN 978-0-300-00089-4 The Forgotten Language; an introduction to the understanding of dreams, fairy tales, and myths (1951) ISBN 978-0-03-018436-9 The Sane Society (1955) ISBN 978-0-415-60586-1 The Art of Loving (1956) ISBN 978-0-06-112973-5 Sigmund Freud's mission; an analysis of his personality and influence (1959) Zen Buddhism and Psychoanalysis (1960) ISBN 978-0-285-64747-3 May Man Prevail? An inquiry into the facts and fictions of foreign policy (1961) ISBN 978-0-385-00035-2 Marx's Concept of Man (1961) ISBN 978-0-8264-7791-0 Beyond the Chains of Illusion: my encounter with Marx and Freud (1962) ISBN 978-0-8264-1897-5 The Dogma of Christ and Other Essays on Religion, Psychology and Culture (1963) ISBN 978-0-415-28999-3 The Heart of Man, its genius for good and evil (1964) ISBN 978-0-06-090795-2 Socialist Humanism (1965) You Shall Be as Gods: a radical interpretation of the Old Testament and its tradition (1966) ISBN 978-0-8050-1605-5 The Revolution of Hope, toward a humanized technology (1968) ISBN 978-1-59056-183-6 The Nature of Man (1968) ISBN 978-0-86562-082-7 The Crisis of Psychoanalysis (1970) ISBN 978-0-449-30792-2 Social character in a Mexican village; a sociopsychoanalytic study (Fromm & Maccoby) (1970) ISBN 978-1-56000-876-7 The Anatomy of Human Destructiveness (1973) ISBN 978-0-8050-1604-8 To Have or to Be? (1976) ISBN 978-0-8050-1604-8 Greatness and Limitation of Freud's Thought (1979) ISBN 978-0-06-011389-6 On Disobedience and other essays (1981) ISBN 978-0-8164-0500-8 For the Love of Life (1986) ISBN 0-02-910930-2 The Art of Being (1993) ISBN 978-0-8264-0673-6 The Art of Listening (1994) ISBN 978-0-8264-1132-7 On Being Human (1997) ISBN 978-0-8264-1005-4
Ушанаванне памяці У 1986 у Цюбінгене (Германія) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.
Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне Катэгорыя:Псіхолагі Германіі Катэгорыя:Псіхолагі ЗША Катэгорыя:Постаці амерыканскай псіхааналітыкі Катэгорыя:Постаці нямецкай псіхааналітыкі Катэгорыя:Постаці амерыканскай сацыяльнай псіхалогіі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Тэарэтыкі марксізму Катэгорыя:Неафрэйдысты Катэгорыя:Сацыялісты Германіі Катэгорыя:Сацыялісты ЗША Катэгорыя:Сучасныя гуманісты Катэгорыя:Франкфурцкая школа Катэгорыя:Даследчыкі фашызму Катэгорыя:Даследчыкі ідэнтычнасці Катэгорыя:Крытыкі саенталогіі Катэгорыя:Постаці этыкі Катэгорыя:Антываенныя актывісты Катэгорыя:Палітычныя філосафы