Мітрапаліт Веніямін (свецкае імя — Віталь Іванавіч Тупека; , г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі з 25 жніўня 2020 года. Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі (з 2010). Кандыдат багаслоўя (1999).

Біяграфія

Адукацыя. Пачатак служэння Нарадзіўся 16 верасня 1968 года ў Лунінцы. Бацька, Іван Тупека, працаваў у праваахоўных органах. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 горада Лунінца ў 1985 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1987—1989 гадах праходзіў вайсковую службу ва Узброеных Сілах. Потым працягнуў вучобу ў ВНУ, i ў чэрвені 1992 года атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыёфізік».

У жніўні 1992 года паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля трэцяга курса семінарыі ў 1994 годзе падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

16 снежня 1994 года ў Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар , мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага.

9 студзеня 1995 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у часе літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пасвяціў Веніяміна ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 года — у іераманаха.

20 чэрвеня 1996 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У тым жа годзе па заканчэнні Мінскай духоўнай семінарыі са ступенню бакалаўра багаслоўя паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і быў прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі.

У 1999 годзе скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». 14 снежня 1999 года быў узведзены ў сан ігумена.

12 студзеня 2005 года прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра. 20 мая 2006 года ўзведзены ў сан архімандрыта.

У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы 27—29 студзеня 2009 года.

1 ліпеня 2009 года вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Лядзенскага Свята-Благавешчанскага манастыра ў Мінскай епархіі.

Архірэйства 5 сакавіка 2010 года па рашэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы прызначаны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Барысаўскі». 20 сакавіка 2010 года ў крыжовым храме ў маскоўскім Данілавым манастыры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На наступны дзень Патрыярх Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На пасвячэнні прысутнічалі 4 мітрапаліты і 8 архірэяў.

Рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 4 чэрвеня 2010 года прызначаны старшынёй Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы.

У чэрвені 2011 года скончыў двухгадовы курс павышэння кваліфікацыі ў .

26 чэрвеня 2014 года рашэннем Сінода БПЦ прызначаны старшынёй новаўтворанага Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускай праваслаўнай царквы. 23 кастрычніка 2014 года ў сувязі з утварэннем самастойнай Барысаўскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі». 19 лістапада 2014 года ўвайшоў у склад Сінода Беларускай праваслаўнай царквы з правам голаса.

Згодна з рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 3 чэрвеня 2015 года, быў вызвалены ад пасады намесніка Лядзенскага мужчынскага манастыра і старшыні Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама выведзены са складу Царкоўнага суда ў сувязі з занятасцю на агульнацаркоўных паслушаннях.

30 студзеня 2017 года епіскап Веніямін увайшоў у склад камісіі па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі .

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 25 жніўня 2020 года на пасяджэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы было прынята прашэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. На гэтую пасаду быў прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскай епархіяй. Ён стаў першым беларусам, які ўзначаліў Беларускі экзархат. 6 верасня 2020 года быў узведзены ў сан мітрапаліта.

У верасні 2020 года выказаўся супраць магчымасці прадастаўлення аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве і падтрымаў выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях пры ўмове, што «гэта не павінна стварацца штучна і па нейкіх іншых меркаваннях». Па словах мітрапаліта, «на царкоўнаславянскай мове лягчэй маліцца, больш ўзнёслыя думкі, перажыванні».

29 верасня 2020 года ўзначаліў сваё першае на пасадзе Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Ацэнкі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл патлумачыў, чаму прызначыў мітрапаліта Веніяміна кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы:

Расійскі багаслоў і публіцыст Андрэй Кураеў станоўча выказаўся пра абранне епіскапа Веніяміна новым мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы:

Беларускі праваслаўны святар Аляксандр Шрамко ахарактарызаваў мітрапаліта Веніяміна як вельмі кансерватыўнага і вельмі малітоўнага чалавека. На яго думку, «такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі».

Узнагароды

Дзяржаўныя Прэмія Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» (2014). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2015). Знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За садзейнічанне» (2018).

Царкоўныя Ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (БПЦ; 2009). Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ; 2013). Медаль першадрукара дыякана Іаана Фёдарава I ступені (Выдавецкі савет РПЦ; 2015). III ступені (РПЦ; 2018). Медаль праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай II ступені (Слуцкая епархія БПЦ; 2018). Медаль у гонар Мар’інагорскага абраза Прасвятой Багародзіцы I ступені (Барысаўская епархія БПЦ; 2019).

Бібліяграфія Аўтар шэрагу публікацый, дакладаў на навуковых канферэнцыях. 20 мая 2010 года выступіў з прамовай перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і архірэямі з нагоды нарачэння ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.

Кнігі Борисовская епархия: прошлое и настоящее // [протоиерей Дионисий Снытко и др.]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2019. — 413 с.: ил. — 300 ас. ISBN 978-985-581-277-8. Православная жизнь на Борисовщине: история и современность // [сост. А. Ф. Медельцов]; под общ. ред. епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина. — Минск: Четыре четверти, 2015. — 385 с.: ил. — 1200 ас. ISBN 978-985-7103-29-4. Я готов… Жизнь и подвиг священномученика протоиерея Иоанна Восторгова // епископ Вениамин (Тупеко). — Минск: «Четыре четверти», 2018. — 182, с.: ил. — 800 ас. ISBN 978-985-581-230-3.

Зноскі

Спасылкі

Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы . Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхата . Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сайце Барысаўскай епархіі . Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі на сайце Мінскай епархіі . Водгук епіскапа Барысаўскага Веніяміна аб праекце «Палажэнні пра манастыры і манаства». // Pravoslavie.ru, 2012. Даклад епіскапа Барысаўскага Веніяміна «Якім павінен быць манастыр, каб стаць крыніцай прыцягнення і ціхай прыстанню для сучаснага чалавека» на канферэнцыі «Манаства Святой Русі: ад вытокаў да сучаснасці», 2015. Даклад епіскапа Барысаўскага Веніяміна «Царква і дзяржава. Урокі мінулага і погляд у будучыню» на адкрыцці Другіх калядных чытанняў, 2016. Епiскaп Мінскі Веніямін: Зараз здзяйсняецца духоўная барацьба за нашу Айчыну. // Афіцыйны сайт Маскоўскага патрыярхата, 2020. .

Катэгорыя:Епіскапы барысаўскія і мар’інагорскія Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы