Падводныя лодкі тыпу Е — серыя з 58 падводных лодак Каралеўскага флоту. Усе пяцьдзясят восем лодак пабудаваныя ў 1912—1916 і прымалі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Пасля вайны астатнія лодкі былі зняты з узбраення ў 1922 годзе.

Па асаблівасцях канструкцыі лодкі тыпу Е падзяляюцца на тры групы: «група 1» (Е1 — Е8, АЕ1, АЕ2), «група 2» (Е9 — Е20), «група 3» (Е21 — Е56). Уся першая група і частка другой групы тыпу Ё былі завершаны да пачатку Першай сусветнай вайны. Лодкі групы 1 каштавалі 101 900 фунтаў за корпус. Па меры ўдасканалення тэхналогіі падводных лодак клас E прайшоў некалькі мадыфікацый канструкцыі. Лодкі групы 2 каштавалі 105 700 фунтаў за корпус. Лодкі групы 3, апошняя група, уключылі ўсе паляпшэнні.

Галоўным чынам тып Е служыў у Паўночным моры і Прыбалтыцы. Апроч таго, некаторыя з падводных лодак дзейнічалі супраць Турцыі.

Літаратура

Спасылкі

Diving video of the E34 Diving video of the E47 Non-fiction accounts of E-class activities during WWI by Rudyard Kipling

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне